У пастаяннай баявой гатоўнасці

Государственная пограничная политика

Без имени-1Браслаўскі раён мяжуе з Латвіяй і Літвой, і пэўная яго частка ўваходзіць у пагранічную зону. Вядома, тэрыторыя, якая падпадае пад ахову, патрабуе асобай увагі, а таму заўсёды знаходзіцца пад пільным кантролем пагранічнікаў Полацкага пагранатрада. Афіцэры і салдаты забяспечваюць надзейную абарону рубяжоў краіны, знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці.
Пагранічная служба патрабуе ведаў, вытрымкі і добрай фізічнай падрыхтоўкі, лічыцца ганаровай і ў той жа час вельмі адказнай. Туды трапляюць самыя дастойныя. Папаўняюць рады пагранічнікаў у асноўным маладыя салдаты з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Вось і Канстанцін Вірбал, ураджэнец вёскі Пагошча Браслаўскага раёна, з лістапада 2013 года праходзіць службу на заставе “Плюсы”. За час тэрміновай службы радавы праявіў добрасумленнасць, стараннасць, вернасць абавязку. З яго ўдзелам затрыманы 2 парушальнікі дзяржаўнай мяжы, а таксама таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму 30 мільёнаў рублёў.
Афіцэры і салдаты актыўна ўзаемадзейнічаюць з органамі ўлады, насельніцтвам у плане рэалізацыі аператыўных мерапрыемстваў. І калі чарговы раз ад мясцовага жыхара паступіла інфармацыя пра чатырох невядомых, якія рухаюцца паблізу адной з прыгранічных вёсак у накірунку дзяржаўнай мяжы, пагранічная застава ўзнялася па камандзе “У ружжо”. Радавы Канстанцін Вірбал уваходзіў у склад трывожнай групы. Па прыбыцці на ўказанае месца былі выяўлены чацвёра мужчын з карабамі цыгарэт. Падчас праследавання невядомых К.Вірбал асабіста затрымаў аднаго з уцекачоў, тым самым спыніў спробу незаконнага перамяшчэння праз мяжу матэрыяльных каштоўнасцей. Сваімі рашучымі і ўмелымі дзеяннямі радавы праявіў сябе як сапраўдны прафесіянал і ўнёс значны ўклад у ахову рубяжоў нашай дзяржавы.

Прэс-служба Полацкага пагранатрада.