Categories: Главное

Кветкавы рай сям’і Абалевіч

На шляху да г. п Відзы не раз даводзілася праязджаць праз невялічкую вёсачку Стары Двор. І кожны раз погляд затрымліваўся на прыгожым і дагледжаным доме, які літаральна патанае ў кветках. Узнікала жаданне спыніцца, атрымаць асалоду ад чароўнага паху кветак ці проста адпачыць у цяні прыгожай альтанкі. Такую ўтульнасць і прыгажосць каля свайго дома ўжо не першы год стварае сям’я Абалевіч.
Усё тут зроблена з душой і фантазіяй, да ўсяго прыкладзены клапатлівыя рукі. Гэта зараз на панадворку акуратныя дарожкі, рознымі фарбамі пераліваюцца кветкі. А калі сям’я Абалевіч толькі пераехала ў новы дом, тэрыторыя навокол была ў хмызняку, будаўнічых матэрыялах, а замест урадлівай глебы — гліна. Разам муж з жонкай узяліся за добраўпарадкаванне, а пачалі з таго, што заклалі газон. Далей болей, і з кожным годам панадворак усё больш прыгажэў. З’яўляліся клумбы, малыя архітэктурныя формы.
— Я люблю займацца кветкамі, прыдумваю новыя падыходы ў афармленні ўчастка, — дзеліцца гаспадыня Антаніна Антонаўна. — А муж Эдуард, назіраючы за мной, па-свойму далучыўся. У яго майстравітыя рукі, таму сталі з’яўляцца на панадворку канструкцыі з дрэва, пабудаваў сваімі рукамі альтанку і арэлі. Так і атрымаўся цэлы панадворак — наш маленькі свет. Для догляду за ўсёй гэтай прыгажосцю патрабуецца шмат часу, сіл. Але ў адказ узнікае светлае пачуцце радасці — менавіта тут мы адпачываем душой.
У двары Абалевічаў прасторна і ў той жа час вельмі ўтульна. Значную частку яго займае акуратны зялёны газон, уздоўж дарожкі высаджаны ружы, сваёй арыгінальнасцю прыцягваюць вока розныя клумбы, у глыбіні двара стаіць альтанка, дзе можна схавацца ў спякотны дзень ад сонца і адпачыць. А яшчэ гаспадары некалькі гадоў таму назад ачысцілі ад смецця бераг возера, зрабілі да яго падыход. Тады ж Эдуард Пятровіч сваімі рукамі пабудаваў з пластыкавых бутэлек пірс. А пазней зрабіў яго з дрэва, на ім з’явілася яшчэ адна альтанка. Зараз гэта любімае месца сям’і. Яны разам увечары збіраецца тут і адпачываюць.
Антаніна Антонаўна працуе выхавацелем у Відзаўскім дзіцячым садку, а Эдуард Пятровіч вадзіцелем на машыне “хуткай дапамогі”. Як толькі з’яўляецца вольная хвілінка, гаспадары бяруцца за свой прысядзібны ўчастак. Кажуць, няма лепшага прыкладу, чым уласны. На дапамогу прыходзяць і дзеці, якіх у сям’і трое. Крысціна, Ганна і Уладзіслаў з дзяцінства прывучаны да працы. Зараз яны ўжо дарослыя, хто вучыцца, хто працуе, але калі прыязджаюць да бацькоў, з ахвотай бяруцца за справу.
З ранняй вясны да позняй восені на панадворку радуюць вока розныя кветкі. Тут і гладыёлусы, лілеі, цюльпаны, шмат хостаў, баданаў, хвойнікаў. Гаспадыня з густам аформіла кветнікі так, што як толькі адны кветкі знікаюць, другія толькі пачынаюць радаваць сваёй прыгажосцю. Сярод любімых раслін Антаніны Антонаўны — ружы. Яны прыгожа абрамляюць дарожку, а ўвечары, калі запальваюцца ліхтарыкі, такой прыгажосцю можна зачаравацца.
— На жаль, сёлетняя зіма згубіла частку ружоўніка, пра што вельмі шкадую, — тлумачыць гаспадыня. — Увогуле ж часам здаецца, што кветкі адчуваюць мой настрой, разам са мной радуюцца і разам сумуюць.
Яшчэ многае, як прызналася Антаніна Антонаўна, пакуль у планах. Але самае галоўнае, што ёсць жаданне зрабіць свет вакол сябе прыгожым, ёсць запал і падтрымка мужа, а значыць, усё задуманае абавязкова здзейсніцца.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

1 день ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

1 день ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

1 день ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

1 день ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

1 день ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

3 дня ago