Categories: Главное

З ветрыкам на веласіпедзе

Сёлета ў чацвёрты раз у Гродна праходзіў вядомы ў Беларусі і за яе межамі веламарафон “Суседзі”. Яго траса праходзіла, як і раней, па маляўнічых месцах Аўгустоўскага канала ўздоўж дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з суседняй Польшчай і Літвой. З кожным годам у ім удзельнічае ўсё больш людзей. Калі летась было 450 аматараў веласіпедных прагулак, то ў гэтым годзе ўжо больш за 700 людзей рознага ўзросту з усіх абласцей нашай краіны. Прыязджаюць сюды і веласіпедысты з Расіі, Польшчы.
Трэці год запар у спаборніцтвах па веласпорце ўдзельнічае і наш зямляк Глеб Шакель. Хлопчык з дзяцінства сябруе з веласіпедам, разам з маці Кацярынай і бацькам Юрыем удзельнічае ў спаборніцтвах у розных краінах і ніколі не вяртаецца адтуль без прызавых месц, дыпломаў і падарункаў. Не стаў выключэннем і сёлетні год. У паўмарафоне ў катэгорыі “Юнакі” на дыстанцыі ў 38 кіламетраў Глеб заняў трэцяе месца. А раней у яго былі і лепшыя вынікі.
Адметна, што з нашага раёна Г. Шакель быў не адзіным удзельнікам, як у мінулыя гады. Разам з ім Віцебшчыну прадстаўлялі таксама браслаўчане Генрых Дзямідка і Андрэй Леўша. Абодва занялі 17-ыя месцы, але, як зазначыў Юрый Шакель, гэта вельмі добрыя вынікі для першага разу, тым больш, што ў дарослых намінацыях значна большая колькасць удзельнікаў, чым у падлеткавых.
Увогуле ж хочацца зазначыць, што веласіпедны спорт усё больш трывала прыходзіць у наш раён. Цяпер можна сустрэць нямала маладых людзей на гэтым двухколым транспарце. Яны аб’ядноўваюцца ў групы, падарожнічаюць па раёне, трэніруюцца разам. Праўда, па прызнанні Юрыя Шакеля, вельмі заўзятага і даўняга велааматара, хацелася б асабіста ведаць як мага больш веласіпедыстаў, каб у сваім раёне праводзіць спаборніцтвы, прапагандаваць гэты від спорту сярод маладых людзей, каб адарваць іх ад бясконцага сядзення за камп’ютарам, прывучаць да здаровага ладу жыцця.
Дарэчы, веласіпеды ўсё больш і больш становяцца папулярнымі ў розных краінах. Прыйшло такое і ў Беларусь. Зусім нядаўна ў Мінску пачалася акцыя “Веласіпед за “дзякуй”. Пачалі яе праводзіць пры ўваходзе ў батанічны сад. Там у пункце пракату па прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, бясплатна можна ўзяць веласіпед на 2 гадзіны. Акцыю, якая працягнецца да 31 жніўня, праводзіць сетка аўтазаправак “А-100”. Такія пункты пракату бясплатных веласіпедаў ёсць таксама каля Нацыянальнай бібліятэкі, Палаца спорту, на Кастрычніцкай плошчы, на некаторых аўтазаправачных станцыях. І аматараў скарыстацца такой паслугай шмат.
Падумалася, магчыма і ў нас можна было б арганізаваць пракат веласіпедаў за памяркоўную аплату, бо купіць гэты від транспарту не кожнаму па кішэні, а жаданне пракаціцца з ветрыкам нярэдка ўзнікае ў многіх. Магчыма, нехта з прадпрымальнікаў мог бы ўзяцца за гэту справу.

Зінаіда Палулех.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

4 часа ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

8 часов ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

9 часов ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

9 часов ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

9 часов ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

10 часов ago