Categories: Главное

Над Вусцем зноў гучала музыка

Сёлета па дамоўленасці са Слабодкаўскім сельвыканкамам свята вёскі Вусце і Вусцянскія музычныя вечары вырашана было сумясціць. Прайшло гэта мерапрыемства 19 ліпеня.
На беразе возера Недрава, на добраўпарадкаваным нядаўна грамадскім пляжы гаспадары аграэкасядзібы “У Барысавіча” Уладзімір і Юрый Жэрко ўстанавілі лаўкі, дзе размясціліся не толькі мясцовыя жыхары, але і іх дзеці, унукі, госці. На свята завіталі таксама гаспадары “Мацейкавай сялібы” з Міёрскага раёна, каб паглядзець, як можна ладзіць мерапрыемства такога маштабу.
Вусцянскія музычныя вечары ў гэтым годзе праходзілі ў другі раз, і па ўсім бачна, што яны стануць традыцыйнымі. Тым больш, што сёлета свята набыло значна большы размах. Пачалося яно з экскурсу ў гісторыю, бо калісьці гэта мястэчка было вядома сваімі многімі людзьмі на ўсю аколіцу. Напрыклад, тут жылі славутыя рубшчыкі дамоў і сталяры. У прыватнасці, Францішак Пяткун зрыхтаваў драўляныя памосты ў касцёле Божага Провіду ў Слабодцы.
Узгадалі таксама ў гістарычных успамінах Уладзіміра Журню і Івана Угарэнку, якія сталі ахвярамі другой сусветнай вайны. Першы пахаваны ў Польшчы, а другі прапаў без вестак. Не забылі і тых жыхароў вёскі, якія паклалі сваё жыццё на алтар Вялікай Перамогі. Памяць пра ўсіх ушанавалі мінутай маўчання. У іх гонар прагучала песня Марка Бернэса “Жураўлі” ў выкананні Наталлі Няміры і Аляксандры Раманскай.
Дарэчы, сам Юрый Жэрко шмат цікавіцца гісторыяй гэтага мястэчка і нярэдка знаходзіць цікавыя звесткі пра яго нават у архіве ў Вільнюсе.
Юрый Жэрко змог таксама сабраць у мясцовых жыхароў вельмі цікавыя фотаздымкі, з якіх склаў своеасаблівы альбом. На фота розных часоў адлюстраваны розныя перыяды жыцця паселішча і яго людзей. Так, на адным можна было бачыць агульны здымак жыхароў Вусця 1950 года. Яго прадаставіла Леакадзія Лабэцкая. Па другім можна было прасачыць генеалагічнае дрэва роду Гердзюкоў. Знайшлося месца для фота лепшага трактарыста былога калгаса імя Леніна Івана Пузана.
Затым мясцовыя жыхары актыўна паўдзельнічалі ў конкурсе “Вусцянскія прысмакі”, на які прыгатавалі свае самыя любімыя і лепшыя стравы. Былі сярод іх тарты, фаршыраваная і вэнджаная рыба, розныя пірожныя і шмат чаго іншага. Найбольш актыўных у гэтым конкурсе старшыня Слабодкаўскага сельсавета Станіслаў Кяпсня і Юрый Жэрко ўзнагародзілі прызамі. Іх атрымалі Г. Ракіцкая, Э. Пяткун, Э. Журня, Л. Лабэцкая, Л. Шэмель, Л. Пузан, М. Гердзюк, Р. Пяткун, Ж. Пузан, Л. Ермалёнак, М. Угарэнка.
Смачную юшку прыгатавалі для ўсіх С. Угарэнка і С. Ракіцкі. Яны таксама атрымалі падарункі ад арганізатараў свята.
Быў адзначаны сувенірам і адзін з самых сталых мужчын вёскі Ю. Глод.
Спецыяльна да Вусцянскіх музычных вечароў Наталля Гарбачова з Мінска напісала верш пра гэтыя цудоўныя мясціны і людзей, якімі яны славяцца.
Святочны настрой стваралі для ўсіх сялян і гасцей калектывы “Браслаўскія весялухі”, Слабодкаўскага цэнтра нацыянальнай культуры, салістка ансамбля “На панадворку” Аляксандра Раманская.
На працягу амаль усяго дня над Вусцем гучала музыка, чуліся спевы. Гэта свята запомніцца надоўга і мясцовым жыхарам, і ўсім, хто на яго завітаў.
Ганаровым госцем мерапрыемства была намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Высоцкая. Яна сказала шмат шчырых слоў у адрас арганізатараў, а таксама зычыла ўсім мясцовым жыхарам дабрабыту, здароўя і ўсяго найлепшага ў жыцці.
У кожнай вёскі, як і ў чалавека, свой лёс. Сёння на Браслаўшчыне шмат невялічкіх вёсак. Аднак Вусцю пашчасціла, што гаспадарамі аграэкасядзіб менавіта тут сталі Уладзімір і Юрый Жэрко, якія імкнуцца даведацца як мага больш пра яго гісторыю і не толькі арганізаваць для людзей свята, а адрадзіць гэта паселішча.
Зінаіда Палулех.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

2 часа ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

2 часа ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

4 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

4 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

4 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

4 часа ago