Categories: Главное

Для зручнасці памежных жыхароў

Не сакрэт, што лёсы жыхароў Браслаўшчыны і Латвійскага прыгранічча цесна звязаны кроўнымі і сяброўскімі вузамі. Шмат людзей па розных прычынах перасякаюць мяжу, асабліва з латвійскага боку пасля ўвядзення спрошчанага прыгранічнага руху. Гэта і стала адной з падстаў распрацоўкі сумеснага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Стварэнне ўмоў для даступнасці пазагранічнага першаснага абслугоўвання на тэрыторыі Даўгаўпілскага краю і Браслаўскага раёна”, каб людзі памежжа, якія прыехалі ў суседнюю краіну, пры неабходнасці маглі атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.
І як адзначыў галоўны ўрач раённай бальніцы Аляксандр Макарэвіч, для гэтага ўжо шмат зроблена. Так, на сённяшні дзень кабінеты і калідоры паліклінікі абсталяваны новай зручнай мэбляй на суму 213,3 млн. руб. Набыты крэслы, шафы для адзення, металічныя для дакументаў, камп’ютарныя сталы, лаўкі для наведвальнікаў, медыцынскія кушэткі, халадзільнікі для захоўвання медыкаментаў. Для зручнасці абмену патрэбнай інфармацыяй пра пацыентаў з латвійскімі калегамі ўстаноўлена 29 новых камп’ютараў і сэрвер, 7 мультымедыйных устройстваў коштам 275 млн. руб.
На афіцыйных сайтах Браслаўскай і Даўгаўпілскай бальніцах будзе размешчана інфармацыя пра ўрачоў, да якіх можна звярнуцца па кансультацыю.
Падпісаны дагавор з ГАА “Пліса – Інвест” Віцебскага раёна на будаўнічыя работы па мадэрнізацыі ўваходнай групы ў паліклініку і добраўпарадкаванні сумежнай тэрыторыі. У рамках праекта для гэтага выдзелена каля 1 мільярда 200 млн. руб., паведаміў А. Макарэвіч.
На дадзеным этапе вядзецца дэмантаж старога ўваходу, што, безумоўна, стварае часовыя нязручнасці для пацыентаў. Аднак замест яго з’явіцца сучасная ўваходная група з пандусамі, поручнямі, дарожкамі і навесамі, пляцоўкамі для высадкі пацыентаў з абмежаванымі магчымасцямі, для іх жа плануецца адаптаваць туалет на першым паверсе дзіцячай кансультацыі.
Безумоўна, будынак паліклінікі значна зменіцца ў лепшы бок, але галоўнае — будзе адпавядаць усім належным умовам па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. І ў канцы верасня мясцовыя жыхары і госці Браслаўшчыны адчуюць на сабе ўсе вартасці гэтага праекта.

Алена Пятушка.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago