Categories: Главное

Сустрэча ў літаратурнай гасцёўні

Прыгажосць і непаўторнасць Браслаўскага краю не раз натхняла пісьменнікаў на творчасць. Таму на свет з’явілася шмат цудоўных літаратурных твораў пра нашы мясціны. Яшчэ адзін — дакументальная аповесць для дзяцей “Юшка Вялеса”— убачыла свет сёлета. Нядаўна выданне з’явілася і на паліцах дзіцячай бібліятэкі.
З гэтай нагоды адбылася сустрэча юных чытачоў СШ№1, СШ№2 і гімназіі з аўтарам кнігі — таленавітай пісьменніцай, вопытным журналістам і проста абаяльнай жанчынай Святланай Уладзіміраўнай Дзядзінкінай, якая працуе пад псеўданімам Святлана Гук. Дзеці і пісеменніца на паўтары гадзіны адправіліся ў вандроўку па старонках кнігі, а разам з тым па родных і знаёмых мясцінах Браслаўшчыны.
Святлана Уладзіміраўна ўмее захапіць аўдыторыю з першых хвілін гутаркі. Таму дзеці з задавальненнем слухалі пісьменніцу, задавалі шмат пытанняў і цікавіліся творчым шляхам жанчыны. А відэапрэзентацыя, на якой адзін за адным змяняліся фотаздымкі краявідаў нашага раёна і занатаваныя думкі С. Дзядзінкінай, зрабіла расказ аўтара яшчэ больш вобразным і запамінальным.
Гэта не першая творчая спроба пісьменніцы. Раней з-пад пяра ў серыі “Скарбы роднай прыроды” з’явілася на свет кніга “Бабраня на бузянцы” пра Бярэзінскі запаведнік. Што датычыцца “Юшкі Вялеса”, то гэта другая кніга серыі, якая выйшла з годным тыражом у 2 000 асобнікаў. Дарэчы, фотаздымкі, якія ўпрыгожваюць выданне, зроблены як вядомым фатографам Беларусі Сяргеем Плыткевічам, так і ўласна Святланай Уладзіміраўнай.
Ідэа стварэння аповесці для дзяцей менавіта пра Браслаўшчыну зарадзілася ў аўтара даўно. Як прызналася Святлана Уладзіміраўна падчас сустрэчы са школьнікамі, яна закахалася ў цудоўны браслаўскі край з таго моманту, як упершыню сюды трапіла і даведалася пра гісторыю нашага раёна. Пазней яшчэ не раз бывала на Браслаўшчыне, вандравала па яе прыгожых мясцінах.
— “Юшка Вялеса” — займальная аповесць пра гістарычную і прыродную спадчыну браслаўскага края, якую я пісала паўгода, — расказала дзецям Святлана Дзядзінкіна. — Персанажы прыдуманыя, але гістарычная аснова, якую я збірала некалькі гадоў з розных крыніц, поўнасцю адпавядае рэчаіснасці. У ёй юныя падарожнікі з Опсаўскай школы-інтэрната даследуюць родныя мясціны. Разам з настаўнікам-краязнаўцам дзеці шукаюць скарбы, знаходзяць чароўную гаючую крыніцу, знаёмяцца з выбітнымі гістарычнымі асобамі, расшыфроўваюць загадкавыя археалагічныя знакі. Браслаўскія азёры хаваюць шмат таямніц, і дапытлівыя вандроўнікі абавязкова раскрыюць іх.
Акрамя галоўных герояў Міхася і Стасіка, у кнізе ёсць і чароўныя персанажы Укля і Вялес — бог дахрысціянскай пары, які лічыцца заступнікам вады і жывёлы і мае незвычайную моц. Героі кнігі вандруюць па опсаўскіх, дрысвяцкіх, відзаўскіх, друйскіх і слабодкаўскіх мясцінах, сустракаюцца з дзівосамі і таямніцамі гісторыі і прыроды, спазнаюць для сябе нешта новае.
Цікава, што праз кнігу можна паглядзець на родныя мясціны зусім па-іншаму. І тыя дзеці, хто ўжо паспеў прачытаць кнігу, у гэтым пераканаліся. А як было бачна на сустрэчы, захапіліся новым выданнем многія школьнікі. Яны актыўна цікавіліся пра тое, як з’явілася думка пра напісанне кнігі, герояў, чаму падзеі адбываюцца менавіта на Браслаўшчыне, і як пачынала свой творчы шлях аўтар. Цікавіла дзяцей і тое, ці будзе працяг аповесці “Юшка Вялеса”. І, як зазначыла Святлана Уладзіміраўна, у многіх мясцінах браслаўскага краю яна яшчэ не была, таму магчыма чакаць другой часткі аповесці.
Увогуле ж і пісьменніца, і дзеці засталіся задаволены сустрэчай. А на памяць пра сумесную вандроўку па старонках кнігі яны атрымалі аўтографы ад аўтара.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago