Categories: Главное

Захапіла турысцкая рамантыка

Кожны год з нецярпеннем школьнікі чакаюць летнія канікулы. Гэта час, калі, прыхапіўшы рукзакі і карты, можна адправіцца з сябрамі ў цудоўныя вандроўкі па родным краі. А адчыняе турыстычны сезон раённы турзлёт школьнікаў, які штогод на стаянцы “Окменіца” ладзіць цэнтр дзяцей і моладзі пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму. Тут збіраюцца энтузіясты, захопленыя турызмам і здаровым ладам жыцця, каб пазмагацца за права стаць лепшымі.
Удзел у сёлетнім турзлёце прынялі самыя адважныя, спартыўныя і актыўныя дзеці з 21 школы раёна. Прыемна, што прымушаць да ўдзелу не было патрэбы. У кожнай школе дзейнічаюць турыстычныя гурткі, і дзеці цэлы год рыхтуюцца да такой значнай падзеі. Невыпадкова, бо атрымаць галоўны прыз турыстаў — кубак, марыць кожная каманда. Ды яшчэ з’яўляецца такая цудоўная магчымасць на два дні пагрузіцца ў атмасферу турысцкай рамантыкі.
Заезд каманд, урачыстае адкрыццё злёту, і школьнікі адпраўляюцца набірацца сіл перад асноўнымі выпрабаваннямі. А бліжэй да вечара пачыналіся асноўныя спаборніцтва. Кожны з удзельнікаў быў нацэлены толькі на перамогу і з запалам у вачах адпраўляўся на трасу. А там іх чакалі сур’ёзныя выпрабаванні: завязванне вузлоў, аказанне даўрачэбнай дапамогі, пераправа па бервяну, гаць, і нават трэба было хутка распаліць вогнішча і давесці да кіпення ваду. Тут ужо кожны ў поўнай меры мог паказаць свой турыстычны спрыт і хуткасць. Праўда, не ва ўсіх удзельнікаў атрымлівалася выканаць заданні, але гэта толькі яшчэ больш падбадзёрвала іх і настройвала на барацьбу.
Праграма злёту складалася яшчэ і са спартыўнага спаборніцтва, падчас якога дзеці праходзілі спартыўнае арыентаванне, змагаліся ў армрэстлінгу, штурханні ядра і дартсе. А вечарам у адзінае кола сабраліся ўсе ўдзельнікі, каб паказаць свае таленты і здольнасці ў конкурсе турыстычнай самадзейнасці з яркай назвай “Добрыя турысты дома не ляжаць”. Усе каманды падарылі сапраўднае канцэртнае шоу, якое прымусіла журы задумацца, якая ж каманда ўсё ж такі лепшая. Уразіў і высокі ўзровень газет, якія павінны былі адпавядаць тэматыцы “7 прычын наведаць Браслаўшчыну”.
І нават добрае надвор’е падбадзёрвала апантаных турыстаў, хоць час ад часу і набягаў дожджык. Два дні спаборніцтваў праляцелі імгненна, і вось усе з нецярпеннем чакаюць падвядзення агульных вынікаў турзлёту. У кожным конкурсе былі свае лідары. Але ў агульнакамандным заліку сярод базавых школ трэцяе месца заваявала Кансталінская школа, другімі сталі вучні з Друйскага дзіцячага дома, а перамаглі пастаянныя ўдзельнікі з Чэрнева. Сярод сярэдніх школ трэцімі сталі вучні Урбанскай школы, другімі — з Опсы, а лідарства захапілі гімназісты.
Цэнтр дзяцей і моладзі ўзнагародзіў пераможцаў дыпломамі і падарункамі. А самы галоўны прыз, кубак раённага турзлёту, адправіўся ў гімназію. І ўсё ж, як прынята казаць у такіх выпадках, перамагла школьная дружба, бо хлопчыкі і дзяўчынкі на працягу двух дзён жылі побач, разам бавілі вольны час, пасябравалі, іх захапіла турысцкая рамантыка.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago