Навучанне завершана

Новости

На мінулым тыдні ў рамках ініцыятывы “Падтрымка ўстойлівасці і планавання

экалагічных дзеянняў у Беларусі і Малдове” ў Сербіі прайшла міжнародная канферэнцыя.

Апошняя ўключала ў сябе не толькі “кабінетныя” абмеркаванні, але і шэраг вучэбна-

Нагадаю, што праект па стварэнні мясцовых экалагічных планаў дзейнасці

рэалізуюць у Беларусі 10 раёнаў, уключаючы Браслаўскі. Для рабочых груп па

падрыхтоўцы МЭПД Рэгіянальны экалагічны цэнтр па Цэнтральнай і Усходняй

Еўропе рэгулярна праводзіць семінары і трэнінгі, аказвае кансультацыйную дапамогу

і метадычнае кіраўніцтва. Канферэнцыя ж у Сербіі была заклікана ў першую чаргу

расставіць усе кропкі над “і” і забяспечыць распрацоўку якаснага выніковага дакумента,

які б адпавядаў сусветным стандартам для аналагічных праектаў. Прадстаўнікі

дзесяці раёнаў Беларусі, дзе рэалізуецца апошнія і былі запрошаны на мерапрыемства.

Браслаўшчыну на канферэнцыі прадстаўляла дэлегацыя ў складзе каардынатара

МЭПД па Браслаўскім раёне Наталлі Дулько і члена рабочай групы, начальніка

землеўпарадкавальнай службы Таццяны Севасцьянавай.

Двухдзённая канферэнцыя ў Бялградзе стала пляцоўкай для абмену інфармацыяй

і вопытам на экалагічныя тэмы. Больш за тое, яна падштурхнула ўдзельнікаў праекта да

пошуку новых ідэй, распрацоўкі і рэалізацыі карысных ініцыятыў на месцах.

Між тым праграма мерапрыемства ўключала і наведванне аб’ектаў, дзе актыўна

ўкараняюцца “зялёныя” тэхналогіі. Беларусы пазнаёміліся з сучаснай вытворчасцю

кардону, пабывалі на заводзе па перапрацоўцы смецця і другаснай сыравіны. Атрымалі

карысныя веды, бясцэнны вопыт і ўбачылі новыя напрамкі для прыкладання намаганняў.

Па словах Наталлі Дулько, многае з убачанага і пачутага на канферэнцыі будзе адаптавана

да нашай рэчаіснасці і ўключана ў тэхнічныя справаздачы, праекты якіх, дарэчы, ужо

Між тым рабочая паездка была адзначана і прыемнымі момантамі. Арганізатары

мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы адзначылі асоб, якія прайшлі навучанне па

метадалогіі МЭПД. Адпаведныя сертыфікаты ў ліку іншых атрымалі кіраўнік рабочай

групы па напісанні дакумента Андрэй Давыдзенка і каардынатар праекта Наталля Дулько.

 

Вячаслаў Каладынскі.