Categories: Главное

Выбаршчыкі — зацікаўленыя грамадзяне

У рамках агітацыйнай кампаніі ў мінулы чацвер у вызначаных месцах адбыліся сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў па Бігосаўскай акрузе № 4 Сяргея Грамадкі і па Браслаўскай выбарчай акрузе № 2 Віктара Славецкага, а таксама кандыдатаў ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў — па Фрунзенскай выбарчай акрузе
№ 2 Валянціны Турок, па Прыазёрнай выбарчай акрузе № 4 Сяргея Ракава, па Школьнай выбарчай акрузе № 5 Яраслава Сапеля, па Маладзёжнай выбарчай акрузе № 6 Вольгі Рудаковай, па Дзяржынскай выбарчай акрузе № 7 Жанны Навумавай, па Браслаўскай выбарчай акрузе № 10 Васіля Радчанкі, па Рыбгаснай выбарчай акрузе № 12 Вольгі Вялічкі, па Мількаўскай выбарчай акрузе № 23 Ніны Пучынскай, па Далёкаўскай выбарчай акрузе № 30 Міхала Каламыцава.
На кожнай з сустрэч паслухаць кандыдатаў у дэпутаты і задаць свае пытанні збіралася нямала людзей, што сведчыць пра актыўную грамадзянскую пазіцыю жыхароў Браслаўшчыны.
Кандыдаты ў дэпутаты пазнаёмілі прысутных са сваімі біяграфічнымі звесткамі, выбарчымі праграмамі і заверылі выбаршчыкаў у тым, што, калі стануць дэпутатамі, яны будуць прыкладаць усе намаганні, каб ажыццявіць свае прапановы на карысць раёна.
У сваю чаргу многія выбаршчыкі цікавіліся далейшым лёсам «Браслаўрыбы». І гэта зразумела, бо пытанне працаўладкавання — адно з самых значных у жыцці людзей. Падымаліся і набалелыя праблемы добраўпарадкавання горада, стану дарог і пітной вады ў калодзежах. А вось жыхары Далёкіх і Цяцерак незадаволены гандлёвым абслугоўваннем райпа і выказалі пажаданне карыстацца паслугамі аўталаўкі. Не абышлі вяскоўцы бокам гутарку пра свае напасці — патравы дзікімі жывёламі і распаўсюджванне афрыканскай чумы.
Прысутныя уважліва слухалі кандыдатаў, удакладнялі незразумелае, атрымлівалі адказы. Адчувалася, што яны прыйшлі на сустрэчы не староннімі назіральнікамі, а зацікаўленымі грамадзянамі.
У гэтым годзе зарэгістравана 16 новых кандыдатаў у дэпутаты райсавета, сярод якіх многа маладых. Будзем спадзявацца, што тандэм мудрасці і вопыту, энтузіязму і энергіі прынясе нашай Браслаўшчыне карысць і росквіт.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago