Categories: Новости

Шчырыя суседзі — добрыя сябры

Усім добра вядома, што шчырыя і добразычлівыя адносіны паміж суседзямі прыносяць толькі карысць і становяцца трывалым падмуркам для сяброўства. На працягу многіх гадоў такія ўзаемаадносіны звязваюць нашу Браслаўшчыну і Латвію ў розных сферах жыцця. Асабліва цеснае і плённае супрацоўніцтва паміж краінамі ў галіне культуры, дзе памежныя рэгіёны маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі, звычаямі і абрадамі сваіх суседзяў.
На адно з самых вясёлых свят вясны — Масленіцу — у Рэзэкнэ былі запрошаны самадзейныя артысты з Браслава. Акрамя народнага ансамбля «На панадворку» пад кіраўніцтвам Марыны Шыркевіч і народнага тэатра гульні «Лёлі» пад кіраўніцтвам Алены Котавай, якія прадстаўлялі Беларусь, сустракаць вясну ў латвійскі горад прыехалі мастацкія калектывы з Расіі і Украіны.
Забаўляльнае і доўгачаканае свята вясны, расказала дырэктар РДК Таццяна Кука, ладзілася ў гарадскім парку, дзе нашым артыстам прадаставілі галоўную пляцоўку. Больш за гадзіну са сваёй праграмай «Бывайце здаровы!» браслаўчане прыцягвалі да сябе ўвагу патрабавальных гледачоў. Прыгожыя і мілагучныя песні пра наш край на беларускай мове, якія натхнёна спяваў ансамбль «На панадворку», уносілі пяшчотны нацыянальны каларыт у свята на латвійскай зямлі. А забаўляльныя гульні браслаўскага фальклору і жартоўныя рэпрызы вясёлых персанажаў з тэатра «Лёлі» нікога не пакінулі раўнадушным. Як адзначыла Т. Кука, гледачы з вялікім задавальненнем выходзілі на сцэну, каб паўдзельнічаць у забавах разам з прыветнымі маладухамі Весялухай і Балбатухай і браслаўскай сваццяй. Ніхто з удзельнікаў не застаўся без сувеніра. Прыгожыя вырабы нашых мясцовых майстроў прыйшліся даспадобы латвійскім суседзям. А запрашэнне беларускіх артыстаў прыехаць на цудоўную і гасцінную Браслаўшчыну яны прымалі з радаснымі воклікамі.
Са шчырымі словамі ўдзячнасці гаспадары свята ўручылі браслаўчанам дыплом і традыцыйны латышскі салодкі пачастунак.
Цікава і весела прайшла Масленіца ў Рэзэкнэ, але надышоў час развітвацца. Як кажуць, у гасцях добра, а дома лепш. З добрым настроем, прыемнымі ўражаннямі і надзеяй на хуткую сустрэчу выправіліся нашы артысты ў зваротную дарогу.

Алена Пятушка.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago