Categories: Главное

Як святкавалі Масленіцу ў пачатковай школе

Мінулы тыдзень (з 24 лютага па 2 сакавіка) быў адзначаны сустрэчай і провадамі Масленіцы, непаўторнага і радаснага свята падрыхтоўкі да Вялікага паста. Не засталася ў баку ад народнага свята і наша ўстанова адукацыі – Браслаўскі дзіцячы сад – пачатковая школа. Суботняй раніцай у двары школы сабраліся дзеці, настаўнікі і бацькі, каб праводзіць зіму і сустрэць вясну.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Масленіцы. Не абышлося, безумоўна, без вясёлых карагодаў, песень, гульняў, перацягвання каната. А вось па традыцыі прабачальнай нядзелі, калі людзі просяць адзін у аднаго прабачэння за крыўды, дзеці падыходзілі адзін да аднаго, а таксама да бацькоў і настаўнікаў і прасілі прабачэння за ўсе свае дрэнныя ўчынкі і памылкі.
Але для масленіцы самае галоўнае – бліны, якія сімвалізуюць прыход сонейка і цяпла. Усе ўдзельнікі свята паласаваліся гарачымі блінамі з разнастайнымі начынкамі, якія бацькі гатавалі тут жа, на школьным двары. Не абышоўся гэты дзень і без галоўнага абраду — спальвання пудзіла Зімы. Разам з агнём і дымам паляцелі прэч усе беды, крыўды, хваробы і няшчасці.
Сваімі ўражаннямі ад свята дзеляцца яго ўдзельнікі:
Тэрэса Ерамеева, класны кіраўнік: “Народныя святы для дзяцей – унікальная магчымасць разнастаіць вольны час школьнікаў і дашкольнікаў, а таксама ў цікавай форме пазнаёміць іх з традыцыямі і звычаямі роднай зямлі. Ідэя папрасіць адзін у аднаго прабачэння яшчэ больш аб’ядноўвае дзяцей, бацькоў і настаўнікаў, настройвае ўвесь калектыў на дзейсную працу”.
Эла Булына: “На свята прыйшлі разам з дачкой-першакласніцай Юляй і пяцігадовай Насцяй. Масленіца ў школе – выдатная нагода весела правесці час разам з дзецьмі, парадаваць іх прысмакамі і пазнаёміць з традыцыямі продкаў”.
Ксенія Юркевіч, вучаніца 3 класа: “Больш за ўсе мне і малодшай сястрычцы Яраславе (2 гады) на свяце спадабалася частавацца гарачымі блінамі.”

Маргарыта Арлова,
намеснік дырэктара школы
па асноўнай дзейнасці

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago