Categories: Новости

З надзеяй на дапамогу следчага камітэта

У мінулы аўторак у зале пасяджэнняў райвыканкама старшыня следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Валянцін Шаеў правёў выязны прыём грамадзян. А перад прыёмам гадзіну працаваў і тэлефон «прамой лініі». Праўда, тэлефон «прамаўчаў». І гэта можа сведчыць, што праваахоўныя органы нясуць службу досыць эфектыўна. Да кіраўніка ведамства звярнуліся тры асобы. Праясніць нюансы па іх зваротах дапамагалі таксама прадстаўнікі мясцовых праваахоўных структур вобласці і раёна.
Першай на прыём да кіраўніка СК РБ са сваёй бядой прыйшла жанчына. У лістападзе мінулага года яе сын, навучэнец Віцебскага каледжа, прапаў без звестак з месца вучобы.
У горы маці лічыць, што следчыя органы працуюць недастаткова аператыўна і марудзяць з пошукамі яе сына. Таксама жанчына мяркуе, што хлопец мог трапіць пад уздзеянне сектантаў.
Начальнік Упраўлення следчага камітэта па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін паведаміў ўсе падрабязнасці гэтай справы і далажыў пра следча-пошукавыя дзеянні ў адносінах да прапаўшага.
Уважліва выслухаўшы абодва бакі, старшыня Следчага камітэта РБ даручыў яшчэ раз уважліва апрасіць сведкаў, прагледзець запісы з відэакамер, якія маглі трапіць на шляху юнака, правесці тэхнічную экспертызу камп’ютара і звярнуць увагу на яго перапіску.
У сваю чаргу У. Шалухін упэўніў гаротную маці, што следчыя органы прымуць усе магчымыя меры, каб знайсці яе сына.
У жыхара агр.Друйск у 2009 годзе з паштовага канверта, які быў адпраўлены ў Наваполацк, невядомая асоба выкрала 17000 расійскіх рублёў. Але,нягледзячы на прынятыя меры, зламыснік да сённяшняга часу не знойдзены.
Як адзначыў Валянцін Пятровіч, прымяняючы новыя сучасныя тэхналогіі, такія як паліграф і генаскапічную экспертызу ў адносінах да тых, хто меў доступ да канверта, ёсць шанц, што віноўнік будзе ўстаноўлены.
Жыхарка агр. Ахрэмаўцы прыйшла на прыём у надзеі разрашыць сваё даўнішняе пытанне, разгляд якога ні ў мясцовых органах, ні ў судовым парадку яе не задавальняе. Яе таксама ўважліва выслухалі.
Напрыканцы сустрэчы старшыня Следчага камітэта РБ Валянцін Шаеў яшчэ раз даў падрабязныя ўказанні па зваротах грамадзян і ўзяў крымінальныя справы пад асабісты кантроль.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

4 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

4 дня ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

4 дня ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

4 дня ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

4 дня ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

6 дней ago