Categories: Люди

Вынікі не прыходзяць самі па сабе

За апошнія два гады ўмовы пражывання пастаяльцаў у доме-інтэрнаце для састарэлых значна змяніліся ў лепшы бок, што, безумоўна, станоўча ўздзейнічае на іх здароўе і душэўны стан. За гэтымі прыемнымі зменамі стаіць карпатлівая і добрасумленная работа людзей, не раўнадушных да лёсу нямоглых і састарэлых, і ў першую чаргу дырэктара гэтай ўстановы Сяргея Аліхвера. Таму не дзіўна, што за мінулы год па выніках раённага спаборніцтва Сяргей Генадзьевіч прызнаны лепшым кіраўніком невытворчай установы.
Міліцыянеру ў запасе С. Аліхверу гэту турботную пасаду кіраўніцтва раёна прапанавала ў 2005 годзе. На той час дом-інтэрнат меў зусім не прывабны і не рэспектабельны выгляд. Аднак Сяргей Генадзьевіч, які прывык рашаць пытанні хутка і аператыўна, доўга не вагаўся і даў сваю згоду.
Новы кіраўнік добра разумеў, што ўстанова патрабуе капітальнага рамонту і канструктыўных змен. Спачатку адрамантавалі лазнева-пральны комплекс, чым палепшылі ўмовы працы яго работнікаў. А пераход кацельні з мясцовага віду паліва на прыродны газ даў магчымасць зэканоміць уласныя сродкі.
Больш за 20 гадоў службы ў аддзеле ўнутраных спраў навучылі С. Аліхвера вайсковай дысцыпліне, адказнасці, працаваць на карысць справе, нягледзячы на асабістыя жаданні. Патрабавальны ў адносінах да самога сябе, ён патрабаваў строгай дысцыпліны і ад іншых.
— Паступова гультаі і абібокі ўцяклі, — расказвае С. Аліхвер, — і ў нас склаўся дружны зладжаны калектыў аднадумцаў.
Безумоўна, асноўным галоўным болем для дырэктара заставаліся некамфортныя ўмовы пражывання падапечных. Дзе ўзяць на рамонт грошы? Гэтае пытанне не давала спакою. Аднак таму, хто сапраўды ад усёй душы клапоціцца пра іншых, абавязкова шанцуе. Нападкаў шчаслівы выпадак і адміністрацыю дома-інтэрната.
Падчас наведвання ў 2009 годзе гэтай установы міністрам працы і сацыяльнай абароны РБ неабыякавы да сваіх бабуль і дзядуляў Сяргей Генадзьевіч настойліва звяртаў увагу высокага начальства, што даўно наспела пара рамантаваць дом-інтэрнат. Яго не толькі пачулі, а і падтрымалі. У хуткім часе была распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, але на гэтым добры пачын спыніўся аж на тры гады.
Напэўна, толькі самому дзелавому і энергічнаму дырэктару дасканала вядомы кошт яго намаганняў, каб справа кранулася з месца і адкрылася бюджэтнае фінансаванне праекта.
Але ж затое сёння кіраўнік з радасцю і гордасцю дэманструе ўтульныя пакоі, светлыя калідоры, новую мэблю. Наперадзе яшчэ шмат работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. У гэтым накірунку ў адміністрацыі ўстановы ёсць свае планы і цікавыя задумы, і ўсе яны накіраваны на паляпшэнне ўмоў жыцця тых, для каго інтэрнат стаў домам.
Калектыў медыцынскіх работнікаў пільна сочыць за здароўем і станам сваіх пацыентаў, пра што сведчыць сярэдняя працягласць жыцця састарэлых, якая складае 80 гадоў.
Вялікая ўвага надаецца і прысядзібнаму ўчастку. Ён не толькі забяспечвае агароднінай сталовую дома-інтэрната, а з’яўляецца яшчэ аддушынай для пражываючых. З вялікім задавальненнем многія бабулі корпаюцца на градках, што дае ім магчымасць адчуваць сябе запатрабаванымі. А самыя працавітыя і руплівыя ў выглядзе заахвочвання атрымліваюць права жыць у асобным пакоі. І тут добры псіхолаг С. Аліхвер падышоў да справы справядліва.
Дагледжаны фруктовы сад таксама дае прыбытак. За мінулы год на Шаркаўшчынскі кансервавы завод здалі больш за 40 т яблыкаў. А з ўласнай фермы на 100% хапае малака.
Як адзначыў Сяргей Генадзьевіч, добрыя вынікі не прыходзяць самі па сабе, за імі стаіць упартая работа і любоў да сваёй справы. Сумесна з падначаленымі дырэктар дома-інтэрната робіць усё магчымае, каб пражываючым было ўтульна і камфортна. Увага — вось што лечыць душу. І работнікі на яе не скупяцца.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

15 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

15 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

17 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

18 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

18 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

18 часов ago