Надзвычайная сітуацыя

Надзвычайная сітуацыя здарылася 26 лютага ў вёсцы Краснагорка. Сярод белага дня ўспыхнуў гасцявы дом прадпрымальніка з Мінска. Пакуль рэдакцыя не мае афіцыйных вывадаў прычыны ўзгарання. Але па папярэдніх меркаваннях гэта не падпал. Хутчэй за ўсё катэдж запылаў ад перагрэву дымаходнай трубы. Пабудова, аздобленая сінтэтычнымі матэрыяламі разгаралася ўсё больш і больш.
Трэба сказаць, што ўрэшце наша служба МНС сцягнула ўсе сілы для барацьбы з агнём і не дала яму перакінуцца на бліжэйшыя пабудовы. Залогам таму было яшчэ і тое, што насупраць пажарышча знаходзіцца возера Снуды, адкуль бесперапынна ў брандсбойты пажарнікаў падавалася вада. А калі б ім кожны раз даводзілася адлучацца на запраўку, урон быў бы значна большы. Цяпер адпаведныя органы займаюцца высвятленнем прычыны пажару, пра што абяцалі паведаміць рэдакцыі.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

14 часов ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

14 часов ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

14 часов ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

14 часов ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

14 часов ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

14 часов ago