Гэтымі якасцямі Аляксандр Дзмітрыевіч валодае ў поўнай меры, ды і яго падначаленыя, гледзячы на адказныя адносіны начальніка да працы, і самі не адстаюць. Працу А. Зыкава ніяк нельга назваць спакойнай, бо ў ізалятар часовага ўтрымання людзі проста так не трапляюць. Як правіла, тут знаходзяцца арыштаваныя асобы, у адносінах да якіх заведзена крымінальная справа. І пакуль вядзецца следства, падазраваемыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Ахоўны канвой падчас суда і дастаўленне ў пункт прызначэння – усё гэта таксама абавязкі супрацоўнікаў ізалятара. Акрамя падсудных, частымі “пастаяльцамі” гэтай ўстановы становяцца дробныя хуліганы і іншыя грамадзяне, якія парушаюць спакой і грамадскі парадак. Такім чынам, спраў у міліцыянераў ІЧУ, штат якога налічвае 12 чалавек, хапае.
Стаць міліцыянерам Аляксандр Дзмітрыевіч не марыў, выбраў зусім іншую спецыяльнасць і скончыў Магілёўскі хіміка-тэхналагічны каледж. Потым была служба ў арміі ва Украіне. А пасля яе трапіў на працу ў ДРБУ-142. Аднак там хлопец доўга не затрымаўся, бо арганізацыя накіравала яго для работы ў праваахоўныя органы. Так, у 1991 годзе і пачалася служба А. Зыкава ў радах міліцыі. Магчыма, менавіта тады ў падсвядомасці і прамільгнула думка, што яго справа – ахоўваць і засцерагаць.
Першым жа месцам працы стала ДПС аддзяленне ДАІ. Пасля была служба ў розных аддзяленнях, бясцэнны вопыт, а з 1995 года Аляксандр Дзмітрыевіч быў назначаны начальнікам ІЧУ. Ён прызнаецца, што ніколі не пашкадаваў пра тое, што з дзвюх магчымых прафесій абраў работу праваахоўніка. Лічыць, што побач з ім служаць шмат годных людзей, гатовых у любы момант падтрымаць, падставіць сяброўскае плячо.
Варта зазначыць, што «выпадковыя» людзі ў міліцыі не затрымліваюцца: тут вельмі высокія патрабаванні да супрацоўнікаў. І толькі лепшым давяраюць самую складаную працу. Аляксандр Зыкаў ускладзеныя на яго абавязкі выконвае на выдатна.
Пра гэта гавораць кіраўніцтва РАУС і калегі. Адзначаюць, што ён энергічны, працалюбівы і прафесіянальны чалавек, калі трэба, працягне руку дапамогі. А яшчэ свой багаты працоўны вопыт ён умела перадае маладым супрацоўнікам і па праву лічыцца лепшым настаўнікам у РАУС. За час службы Аляксандр Дзмітрыевіч не раз атрымліваў граматы і падзякі, узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” 3 ступені. Таму прызнанне лепшым па прафесіі – яшчэ адна справядлівая і заслужаная ўзнагарода.
За амаль 23 гадоў службы А. Зыкаў пабачыў нямала, але ні разу не здрадзіў сваёй прафесіі і жыццёвым прынцыпам: ахоўваць і засцерагаць.
Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.
За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…
Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…
"Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…
В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…
Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…
В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…