Categories: Главное

Вольным часам

Цікава і насычана праходзіць пазавучэбнае жыццё навучэнцаў каледжа. Галоўнае, не стаяць у баку ад грамадскага жыцця ўстановы, а занятак па душы можа знайсці сабе кожны.
Шмат юнакоў і дзяўчат з’яўляюцца сапраўднымі і надзейнымі памочнікамі інжынерна-педагагічнага калектыву. Так, напрыклад, члены савета самакіравання і інтэрната не толькі стаяць на абароне інтарэсаў сваіх аднакурснікаў і арганізоўваюць іх вольны час. Яны яшчэ кантралююць наведванне заняткаў, паводзіны ў вучэбных карпусах, парадак і чысціню ў памяшканнях. Ёсць у каледжы і свая ахова. Аператыўны атрад, у склад якога ўваходзяць 22 паўналетнія навучэнцы, пад наглядам педагога Валерыя Ходзюша забяспечваюць парадак на ўсёй тэрыторыі навучальнай установы.
Грунтоўны падыход у каледжы да патрыятычнага выхавання. Удзельнікі аб’яднання «Пошук», даглядаюць магілы салдат часоў Вялікай Айчыннай вайны, дапамагаюць ветэранам і проста адзінокім пенсіянерам.
У каледжы працуюць гурткі па інтарэсах, спартыўныя секцыі. Безумоўна, адны з іх карыстаюцца большай папулярнасцю, другія — меншай. Так, будучыя повары ўдасканальваюць сваё майстэрства ў гуртку «Смак», уладальнікі добрага голасу і аматары танцаў дэманструюць свае таленты не толькі ў сценах установы, а і паспяхова ўдзельнічаюць у фестывалях, конкурсах на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Будучыя «кулібіны» пад кіраўніцтвам Эдварда Стацэвіча ствараюць незвычайныя мадэлі разнастайнай тэхнікі. Чаго толькі варты вядомыя ўсім аўтамабіль «Джып» і водны катэр, зроблены залатымі рукамі юнакоў.
На належным узроўні ва ўтульным кафэ «Добры вечар» праходзяць і забаўляльныя мерапрыемствы. За кубкам гарбаты са смачнымі саладосцямі тут азначаюць дні нараджэнняў, выбіраюць міс і містэра інтэрната, праводзяць святочныя агеньчыкі, падводзяць вынікі конкурсаў.
Не скупіцца адміністрацыя навучальнай установы на падарункі і прызы для сваіх падапечных. Як паведаміла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай дзейнасці Ніна Лапкоўская, у гэтым годзе на навагоднія прысмакі было затрачана каля 5 млн. рублёў. Пераможцы штогадовага конкурсу «Навучэнец, майстар, куратар года» атрымліваюць прэміі па 4 БВ, а лепшая група ў мінулым годзе сумленна заробленыя 3 млн. рублёў патрацілі на набыццё амуніцыі для гульні пейнтбол.
Весела праходзяць традыцыйныя народныя святы Масленіца і Каляда, для якіх дзяўчаты і юнакі самі пякуць смачныя блінцы, рыхтуюць калядныя касцюмы. У лютым штогод на спаборніцтвы па падлёднай лоўлі на воз. Богіна да навучэнцаў і работнікаў каледжа далучаюцца каманды ўстаноў прафтэхадукацыі з Гродна, Літвы, Расіі, рыбаловы-аматары з тэлеканала «Лад», дзе амаль сто чалавек змагаюцца за званне лепшага рыбака.
Актыўны ўдзел прымаюць навучэнцы ў прафарыентацыйнай рабоце. Яны наведваюць школы Браслаўскага, Міёрскага, Шаркаўшчынскага раёнаў. І ім сапраўды ёсць што прапанаваць і чым зацікавіць школьнікаў. І навошта ехаць у далёкія і чужыя мясціны, калі на месцы можна атрымаць перспектыўную спецыяльнасць, да таго ж цікава правесці гады вучобы.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

3 часа ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

3 часа ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

3 часа ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

9 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

10 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

11 часов ago