Categories: Главное

Сталічным журналістам прэзентавалі браслаўскія праекты

У Браслаў на мінулым тыдні завіталі журналісты розных сталічных выданняў і інтэрнэт-парталаў. Прэс-тур пад назвай “Энергаэфектыўныя мерапрыемствы на мясцовым узроўні” арганізаваў Цэнтр экалагічных рашэнняў пры фінансавай падтрымцы Нарвежскага таварыства аховы прыроды ў рамках праекта “Супрацоўніцтва некамерцыйных арганізацый у галіне прасоўвання энергаэфектыўнасці, змякчэння наступстваў змен клімату, а таксама экалагічнай адукацыі ў СНД”.
Як сказаў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Давыдзенка, які прэзентаваў гасцям праекты, Браслаў сёння з’яўляецца прыкладам рэгіёну, які імкнецца да ўстойлівага энергетычнага развіцця. У супрацоўніцтве са спецыялістамі Цэнтра экалагічных рашэнняў распрацоўваецца энергетычная стратэгія, якая прадугледжвае рэалізацыю энергаэфектыўных мерапрыемстваў, накіраваных на зберажэнне энергарэсурсаў і максімальнае выкарыстанне ўзнаўляемых крыніц энергіі.
Андрэй Давыдзенка падкрэсліў таксама, што кіраўніцтва раёна стараецца прыцягнуць пабольш замежных інвестыцый для вырашэння праблем энергазберажэння і энергазабеспячэння.
Дарэчы, у студзені бягучага года пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў у гісторыка-краязнаўчым музеі рэалізаваны энергаэфектыўны праект: маральна і фізічна састарэлыя катлы заменены на энергазберагальны. Як зазначыў каардынатар праекта Дзмітрый Буронкін, музею на ацяпляльны сезон для абагрэву будынка патрэбна было 12 тон торфабрыкетаў, на што расходаваліся больш за 13 млн. бюджэтных сродкаў. І ўсё роўна ў памяшканнях было холадна, пры нізкай тэмпературы псаваліся многія каштоўныя музейныя экспанаты. Калі ж устанавілі новы кацёл літоўскай вытворчасці з каэфіцыентам карыснага дзеяння 86,5%, сітуацыя кардынальна змянілася.
Дырэктар музейнага аб’яднання Надзея Дударонак дадала, што гэта не першая ластаўка ўстановы па ўдзеле ў рэалізацыі праектаў па энергазберажэнні. У 2013 годзе тут былі ўстаноўлены ліхтары, якія працуюць на сонечнай энергіі.
Андрэй Давыдзенка расказаў таксама прадстаўнікам СМІ, што нядаўна Браслаў далучыўся да міжнароднай ініцыятывы “Пагадненне мэраў”, якая ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты па зніжэнні на 20% спажывання энергіі, на столькі ж – выкідаў вуглякіслага газу, а таксама на павелічэнне выкарыстання на 20% узнаўляемых крыніц энергіі.
Затым ён адказаў на пытанні журналістаў.
У час прэс-тура госці наведалі гісторыка-краязнаўчы музей, дзе на свае вочы пабачылі новы энергазберагальны кацёл, а таксама паглядзелі інтэрактыўную выстаўку “Дом будучыні”, якая ілюструе інавацыі ў будаўніцтве, пазнаёміліся з прыгожымі мясцінамі нашага азёрнага краю.

Зінаіда Палулех.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

13 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

13 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

13 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

19 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

20 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

20 часов ago