Categories: Люди

Званіце, вам дапамогуць

Усе мы, жыхары горада і раёна, якія маюць дачыненне да паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі, можам ніводнага разу не сутыкнуцца з тымі, хто падае нам цяпло і ваду, займаецца ўборкай вуліц ці азеляненнем іх, рамонтам асфальтавага пакрыцця, затое з тымі, хто працуе на ўчастку жыллёвага фонду, сустракаліся не раз. Пацёк кран, забілася каналізацыя, прапала электразабеспячэнне, і мы адразу ж набіраем нумар 62-00-1 дыспетчарскай службы ЖКГ, якая працуе кругласутачна, і патрабуем прыслаць адпаведнага спецыяліста, па растаропнасці якога і складваем сваё меркаванне пра работу ўсёй сістэмы ў цэлым.
Між іншым, як расказаў мне начальнік аварыйна-дыспетчарскай службы Іван Маслоўскі, у ёй створаны тры спецыялізаваныя падраздзяленні — цеплавых сетак, водаканала і жыллёвага фонду. Менавіта брыгада апошніх і прыходзіць да нас па ўсіх тэрміновых выкліках. Аднак, як адзначыў кіраўнік, калі здараюцца сур’ёзныя аварыі на цеплавых ці водасетках, на іх ліквідацыю падключаюцца ўсе рабочыя, каб як мага хутчэй адрамантаваць парушаны ўчастак. Таму часам і бывае так, што электрыкі або сантэхнікі крыху прыпазняюцца. І гэта трэба разумець.
За апошнія гады на баланс ЖКГ перададзены ўсе водазаборныя і размеркавальныя сеткі калгасаў і ўстаноў раёна, якія не рамантаваліся дзесяцігоддзямі. Цяпер камандзе аварыйна-дыспетчарскай службы даводзіцца паўсядзённа займацца іх рамонтам. Калі ж у студзені ўдарылі маразы, днём і ноччу займаліся адагрэвам водаразборных калонак.
І ўсё ж, нягледзячы на ўсе цяжкасці, спецыялісты ўчастка імкнуцца перш за ўсё прыйсці на дапамогу жыхарам абслугоўваемых імі дамоў. Сёння ніхто з іх, як было гадоў дваццаць таму назад, не запатрабуе ў гаспадара кватэры набыць гумовую пракладку ў кран ці яшчэ штосьці. Для рамонту водаправодных, электрычных сетак яны забяспечаны неабходным інструментам, запчасткамі.
Сантэхнікі, электрыкі, як і дыспетчарская служба, працуюць кругласутачна. Дзяжурства першых згодна з графікам у начныя часы праходзіць дома. Але калі ў вас здарыўся перабой з падачай электраэнергіі, пацякла труба, перасталі грэць батарэі, тэлефануйце дыспетчару, і вам прыйдуць на дапамогу.
На здымку: старшы дыспетчар АДС Вольга Пуйша ў час прыёму чарговага выкліку.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

21 час ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago