Categories: Люди

Добрыя настаўнікі многага варты

У 1988 годзе давялося прысутнічаць на справаздачным сходзе ў саўгасе “Авангард”, дзе пасля дырэктара выступала малады аграном Аліна Зайкоўская. Тады і падумала, што з гэтай дзяўчыны атрымаецца добры аграном, бо яе даклад быў дэталёвым і аргументаваным. І сапраўды, сёння Аліна Пятроўна прызнана лепшым аграномам у раёне.
У свой час ёй, лічыць, пашанцавала, бо трапіла працаваць у гаспадарку пад кіраўніцтвам Валянціна Лук’янца. Сам па прафесіі аграном, ён вучыў многім сакрэтам гэтай прафесіі маладога спецыяліста.
Мінулы год для большасці гаспадарак раёна не стаў паказальным па выніках працы ў раслінаводчай галіне. Але ў цяперашнім КУСП “Відзаўскі” , дзе Аліна Зайкоўская працуе галоўным аграномам, ён не стаў і правальным. Атрымалі па 16,8 ц з га азімага рапсу, праўда, са збожжавымі крыху не пашанцавала. У сярэднім на круг выйшла па 18 ц з га. Аднак парадаваў агранома ўраджай яравога ячменю, які даў 27,7 ц з га.
Плённа папрацавалі са шматгадовымі травамі, сенажацямі і пашай. На ўмоўную галаву жывёлы змаглі нарыхтаваць па 25,6 ц к. адз. Дарэчы, менавіта ў час нарыхтоўкі кармоў на базе “Відзаўскага” неаднойчы праводзіліся семінары і калегіі, дзе кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў і аграномам паказвалі вопыт менавіта гэтых сельгасвытворцаў.
— Нялёгкай была мінулая вясенняя пасяўная, — прызнаецца Аліна Пятроўна. – Працаваць перашкаджалі бясконцыя дажджы. Не хапала сродкаў на падкормку збожжавых, траў. Праблем дабаўлялі і дзікі. Аднак мы не прывыклі скардзіцца. Працавалі, як маглі. І год завяршылі не горш за астатніх.
Восенню змаглі пасеяць 190 га азімага рапсу, 752 га азімых збожжавых. Справіліся з даведзеным планам. Узнялі 1330 га зябліва. Унеслі калійныя і фосфарныя ўгнаенн, якія набылі за ўласныя сродкі гаспадаркі.
Надыходзячая вясна зноў запатрабуе ад агранома шмат сіл і прафесіянальнага вопыту. Трэба пасеяць 115 га яравога рапсу, 951 га – збожжавых, 250 га – кукурузы. Праўда, супакойвае тое, што маюць у дастатковай колькасці для пасяўной насення, прытым толькі 1-ай і 2-ой рэпрадукцый. А людзі ў такі адказны момант не падводзяць агранома, бо ведаюць, што веснавы дзень – год корміць, да таго ж ёсць магчымасць пасля зімовай спячкі зарабіць.
Аліна Пятроўна ўмее знаходзіць агульную мову з механізатарамі, падбадзёрыць іх, настроіць на плённую працу. За гады работы яна зарэкамендавала сябе граматным і ініцыятыўным спецыялістам. Да яе прыслухоўваюцца не толькі механізатары, але і галоўныя спецыялісты гаспадаркі, з якімі жанчына таксама знаходзіць паразуменне.
— Працаваць давялося, — прызнаецца А. Зайкоўская, — з рознымі кіраўнікамі. Я ўсім ім удзячна за тое, што яны вучылі мяне працаваць, падказвалі, як паступіць правільна. І ў тым прызнанні, якое мне сёння аказалі ў раёне, лічу, і іх заслуга. Добрыя настаўнікі – многага варты.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago