У дапамогу выбаршчыкам

Главное

gerbflag1Бібліятэкі Браслаўскай ЦБС актыўна ўключыліся ў работу насустрач выбарам у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання. Ва ўсіх бібліятэчных установах аформлены кніжныя выставы, паліцы, прысвечаныя гэтай падзеі. Кожны наведвальнік зможа знайсці тут карысную для яго інфармацыю, пазнаёміцца з матэрыяламі, прадстаўленымі на выставе. Гэта Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс, Указ Прэзідэнта № 557 ад 16 снежня 2013 года аб назначэнні выбараў, матэрыялы рэспубліканскага і абласнога друку. Асаблівую цікавасць у чытачоў выклікаюць матэрыялы з раённай газеты “Браслаўская звязда”, дзе друкуюцца звесткі пра ход выбарчай кампаніі ў раёне. Матэрыялы на кніжных выставах пастаянна абнаўляюцца.

Фота Алены Пятушкі.