Малады спецыяліст Крысціна Калодка працуе ў РФСК “Дрывяціч” з верасня мінулага года

Главное

_MG_9294 (Medium)Малады спецыяліст Крысціна Калодка працуе ў РФСК “Дрывяціч” з верасня мінулага года. Сама дзяўчына родам з Піншчыны, аднак пасля вучобы ў БДУФК па размеркаванні трапіла ў наш раён. Хутка ўлілася ў малады і актыўны калектыў і зараз працуе інструктарам-метадыстам. Крысціна паспяхова выкладае азы валейболу і тэнісу браслаўскім школьнікам, прылучаючы іх да спорту і здаровага ладу жыцця. Калегі цэняць яе за адкрытасць, адказнасць і гатоўнасць заўжды прыйсці на дапамогу. Сама ж дзяўчына галоўным у людзях лічыць спагадлівасць і пачуццё гумару.