Categories: Новости

Загартоўка для душы і цела

У нядзелю, 19 студзеня, праваслаўныя вернікі адсвяткавалі Вадохрышча, у памяць пра хрышчэнне Іаанам Папярэднікам (Прадцечам) Ісуса Хрыста ў водах ракі Іардан. Яшчэ гэта свята Богаяўлення. Паводле Новага Запавету, Бог явіўся людзям у той дзень у 3 сваіх іпастасях: Бога-сына, які прыйшоў хрысціцца, Бога-бацькі, які сведчыў голасам з нябёсаў і Духа Святога, які з’явіўся падчас рытуалу ў выглядзе голуба.
Традыцыйна Вадохрышча – дзень водных працэдур. Сёлета лёд хоць і стаў літаральна за тры дні да свята, істотна на правядзенне рытуалу гэта не паўплывала. Хрышчэнскі мароз пад дваццаць градусаў і цудоўнае зімовае надвор’е стварылі неабходны антураж для акунання. І браслаўчане актыўна прыходзілі да палонкі, што была зроблена на Дрывятах ля выратавальнай станцыі. Вядома, большая частка наведвальнікаў мерапрыемства былі проста гледачамі. Аднак і непасрэдных яго ўдзельнікаў аказалася нямала. Мужчыны і жанчыны, старыя і малыя – усяго 66 чалавек паўдзельнічалі ў святым абрадзе. Добрая загартоўка, што для душы, што для цела.

Вячаслаў Каладынскі

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago