Categories: Люди

Новы Віцебскі біскуп родам з Браслаўшчыны

Ураджэнец Браслаўшчыны, 41-гадовы Алег Буткевіч стаў новым кіраўніком і духоўным пастырам Віцебскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне прайшло ў віцебскім кафедральным касцёле Езуса Міласэрнага 18 студзеня. Сведкамі гэтай падзеі сталі каталіцкія іерархі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны, святары Віцебскай праваслаўнай епархіі, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій розных краін, мясцовай свецкай улады і вернікі. Увесь, далёка не маленькі, касцёл Езуса Міласэрнага быў запоўнены людзьмі. На цырымоніі таксама прысутнічалі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў і начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Даніленка. У. Цярэнцьеў зачытаў віншаванне новаму кіраўніку каталіцкай дыяцэзіі ад імя старшыні аблвыканкама Аляксандра Косінца.
Навіна аб тым, што папа Францішак прызначыў Алега Буткевіча Віцебскім біскупам, з’явілася яшчэ 29 лістапада мінулага года. Нагадаем, што папярэднік Алега Буткевіча — 59-гадовы біскуп Уладзіслаў Блін — сышоў у адстаўку па стане здароўя.
Алег Буткевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1972 года ў вёсцы Герасімова Браслаўскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Дваццаць год таму, у 1994 годзе, паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Святарскае пасвячэнне прыняў у 2000 годзе. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Міёрах, пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. Напрацягу дзесяці гадоў, з 2003 года, быў пробашчам парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэканам дэканату Віцебск-паўночны. Біскуп паходзіць з веруючай каталіцкай сям’і, дзе трое дзяцей. І ўсе сталі служыць Богу. Абедзве ягоныя сястры — манашкі-эўхарысткі.
На сваёй першай прэс-канферэнцыі ў якасці біскупа Алег Буткевіч прызнаўся, што яму нялёгка казаць пра свае пачуцці: “Гэта цяжка акрэсліць адным словам, я не магу яго знайсці. Адчуваю вялікую ўдзячнасць Богу, папе Францішку. Тое, што я стаў біскупам, — нечакана для мяне. Тым не менш гэта падзея сталася — Віцебская дыяцэзія мае біскупа. І будзем спадзявацца, што Бог, які здзяйсняе ў жыцці ўсе справы, сам прызначыў гэтага чалавека. Канешне, я разлічваю на дапамогу святароў, малітву людзей, супрацоўніцтва з уладамі і проста з добрымі людзьмі.”
Новы біскуп мае свой герб, які складаецца з выяваў абраза Маці Божай Браслаўскай «Валадаркі азёраў» і герба Віцебска, а таксама подпісу Fiat voluntas tua («Няхай будзе воля твая»).

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago