Толькі на спецыяльнай пляцоўцы

Главное

imagesЗ новага года ўступіў у сілу новы пункт ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання жывёлы ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян, які зацверджаны пастановай Савета Міністраў 3758. Згодна з гэтым дакументам, забоем буйной рагатай жывёлы, свіней, коней для наступнай рэалізацыі мяса і прадуктаў забою павінны займацца арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па забоі сельскагаспадарчых жывёл.
На тэрыторыі Браслаўскага раёна ажыццяўляць забой жывёлы для рэалізацыі можна толькі на забойнай пляцоўцы райпа. Забой жывёлы з асабістых падвор’яў у каўбасным цэху з забойнай пляцоўкай у СВК “Маяк Браслаўскі” забараняецца.
Улічваючы напружаную эпізаатычную сітуацыю па афрыканскай чуме свіней, хачу звярнуцца да жыхароў раёна з просьбай часова ўстрымацца ад набыцця маладняку свіней. У выпадках захворвання ці раптоўнага падзяжу свіней у абавязковым парадку трэба звяртацца да ветэрынарных спецыялістаў па месцажыхарстве або ў раённую ветэрынарную станцыю. Не купляйце, калі ласка, жывых свіней, мясную прадукцыю, камбікорм у месцах несанкцыянаванага гандлю без суправаджальных ветэрынарных дакументаў.
Звяртаю ўвагу паляўнічых на неабходнасць паказу ўсіх адстраляных туш дзіка для правядзення экспертызы ў лабараторыю, якая размешчана на рынку ў Браславе. У выпадку выяўлення трупаў дзікоў інфармуйце раённую ветэрынарную службу або ветурача НП “Браслаўскія азёры”.
Забараняецца таксама выкідваць шкуры і вантробы ад забітых жывёл на звалку, абочыны дарог, у лес.
Жыхарам раёна, якія жывуць ў 5-цікіламетровай зоне ад свінакомплексу СВК “Маяк Браслаўскі” напамінаю, што ўтрыманне свіней на асабістых падвор’ях па-ранейшаму забаронена.
Для таго, каб у будучым мы маглі гаварыць пра развіццё традыцыйнай дамашняй свінагадоўлі, абавязак кожнага з нас праяўляць разуменне і бездакорна выконваць усе ўказанні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Кацярына Завацкая,
галоўны ветэрынарны ўрач раёна.