Стаўкі дзяржпошліны ўстаноўлены ў наступным памеры:
Выдача дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху арганізацыям за:
легкавы аўтамабіль:
— які мае дазволеную максімальную масу не больш за 1 тону – 5 базавых велічынь;
— які мае дазволеную максімальную масу больш за 1 тону, але не больш за 2 тоны – 7 БВ;
— які мае дазволеную максімальную масу больш за 2 тоны, але не больш за 3 тоны – 9 БВ;
— які мае дазволеную максімальную масу больш за 3 тоны – 12 БВ.
Прычэп, які мае дазволеную максімальную масу не больш 0,75 тоны – 3 БВ.
Грузавы аўтамабіль, аўтамабіль-цягач, седлавы цягач:
— які мае дазволеную максімальную масу не больш за 3,5 тоны – 15 БВ;
— які мае дазволеную максімальную масу больш за 3,5 тоны, але не больш за 12 тон – 20 БВ;
— які мае дазволеную максімальную масу больш за 12 тон – 25 БВ.
Прычэп, які мае дазволеную максімальную масу больш за 0,75 тоны – 10 БВ.
Аўтобус – 15 БВ.
Матацыкл – 1 БВ.
Выдача дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху фізічным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам за:
легкавы аўтамабіль:
— які мае дазволеную максімальную масу не больш за 1,5 тоны – 3 базавыя велічыні;
— які мае дазволеную максімальную масу больш за 1,5 тоны, але не больш за 2 тоны – 5 БВ;
— які мае дазволеную максімальную масу больш за 2 тоны, але не больш за 3 тоны – 7 БВ;
— які мае дазволеную максімальную масу больш за 3 тоны – 10 БВ.
Прычэп, які мае дазволеную максімальную масу не больш 0,75 тоны – 1 БВ.
Грузавы аўтамабіль, аўтамабіль-цягач, седлавы цягач:
— які мае дазволеную максімальную масу не больш за 3,5 тоны – 15 БВ;
— які мае дазволеную максімальную масу больш за 3,5 тоны, але не больш за 12 тон – 20 БВ;
— які мае дазволеную максімальную масу больш за 12 тон – 25 БВ.
Прычэп, які мае дазволеную максімальную масу больш за 0,75 тоны – 10 БВ.
Аўтобус – 15 БВ.
Матацыкл – 1 БВ.
Да індывідуальных прадпрымальнікаў стаўкі дзяржаўнай пошліны прымяняюцца ў памерах, устаноўленых для фізічных асоб.
Дзяржпошліна плаціцца па стаўцы, павялічанай на каэфіцыент 2, у адносінах да транспартных сродкаў, праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду па якіх прадугледжана адзін раз у два гады. У іншых выпадках дзяржаўная пошліна плаціцца ў адзінакратным памеры.
Дзяржаўная пошліна павінна быць аплачана фізічнай асобай ці арганізацыяй пры кожным звяртанні за дазволам на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху да яго выдачы. Пры гэтым дакумены на аплату дзяржпошліны павінны афармляцца на кожны транспартны сродак асобна.
Ільготы па дзяржаўнай пошліне прадугледжаны ў адносінах:
Да ўказаных транспартных сродкаў для прымянення льгот па дзяржпошліне адносяцца механічныя транспартныя сродкі, якія абсталяваны ручным кіраваннем і маюць адпаведны запіс у пасведчанні аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічным пашпарце).
2. арганізацый – у адносінах да транспартных сродкаў:
2.1. якія выкарыстоўваюцца для аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку хуткай медыцынскай дапамогі.
2.2. транспартныя сродкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, прызначаных для рэалізацыі мер па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
2.3. транспартныя сродкі Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў.
2.4. транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для аказання паслуг па перавозцы пасажыраў транспартам агульнага карыстання (акрамя аўтамабіляў-таксі і маршрутных таксі).
Плата дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху здзяйсняецца ў даход рэспубліканскага бюджэту. Прызначэнне плацяжу:
03005 – дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з арганізацый;
03006 – дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з фізічных асоб.
Па пытаннях платы, а таксама вяртання дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным звяртацца ў падатковы орган па тэлефонах: 63089, 62100.
Ала Бабуль,
намеснік начальніка інспекцыі – начальнік аддзела ўліку, справаздачнасці і спагнання плацяжоў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Браслаўскім раёне.
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…