Categories: Главное

Канікулы запомняцца

Да зімовай аздараўленчай кампаніі школьнікаў педагагічны калектыў СШ №2 рыхтуецца загадзя. Па завяршэнні першага паўгоддзя навучальнага года былі праведзены агульнашкольныя лінейкі, на якіх падвялі вынікі па вучэбнай, спартыўнай, працоўнай дзейнасці. Самыя актыўныя былі ўзнагароджаны граматамі, дыпломамі і салодкімі прызамі. А за высокія паказчыкі ў вучобе, мастацкай самадзейнасці і ўдзеле ў грамадскім жыцці школы і раёна лепшыя вучні наведалі абласную і рэспубліканскую ёлку.
Перад канікуламі школьнікаў інструктавалі пра правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, выкарыстанні піратэхнічных сродкаў. Таксама нядаўна аформілі новы куток “Выконваем законы дарог!”, абнавілі інфармацыю на стэндах пажарнай бяспекі і ТВВАД.
На зімовых канікулах пад кіраўніцтвам педагогаў вучні выраблялі навагоднія цацкі, выразалі з паперы сняжынкі і казачных герояў, малявалі навагоднія плакаты, калядныя паштоўкі, якія потым адправілі ў розныя краіны свету для абмену народнымі звычаямі і традыцыямі. Шмат упрыгожванняў і казачных элементаў было зроблена ў гэтым годзе для фае школы і актавай залы. А бацькі разам са сваімі малымі рыхтавалі маскарадныя касцюмы для навагодніх ранішнікаў, якіх сёлета было праведзена аж сем.
Не сумавалі 40 дзяцей 1-5 класаў і ў традыцыйным працуючым у школе аздараўленчым лагеры “Сонейка”, дзе праводзілася шмат творчых конкурсаў, тэматычных дзён, гульняў, штодня працаваў відэасалон.
А перад Новым годам для вучняў 4 класаў за бацькоўскую дапамогу была арганізавана экскурсійная паездка ў Віцебск, дзе малыя наведалі тэатр, гарадскую ёлку, Свята — Успенскі кафедральны сабор, мастацкі музей М. Шагала.
Было чым заняцца на канікулах і аматарам спорту. Штодня праводзіліся спартыўна-масавыя мерапрыемствы: першынствы і чэмпіянаты па міні-футболе, настольным тэнісе, баскетболе. Дзесяць лепшых спартсменаў прынялі ўдзел у гарадской спартландыі «Вясёлыя старты».
У час навагодніх свят школьнікі таксама традыцыйна ўдзельнічаюць у акцыях міласэрнасці “Калядны падарунак”, наведвалі яны і Друйскі дзіцячы дом, сацыяльны прытулак у Барунах. Старшакласнікі ж бралі ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі Полацкай епархіі, а таксама настаяцелямі праваслаўнай царквы. Такім чынам, зімовыя канікулы запомняцца дзецям вялізнай колькасцю цікавых, карысных і вясёлых імгненняў.

Інэса Лабэцкая,
педагог-арганізатар СШ №2.
Фота ё.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

20 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

20 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

22 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

22 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

23 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

23 часа ago