Напярэдадні Новага года Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь прааналізавала эфектыўнасць работы падначаленых ёй службаў ва ўсіх рэгіёнах. Як вынікае з тэксту спецыяльнага загаду, выдадзенага па выніках аналізу, выратавальнікі рэспублікі даволі эфектыўна спраўляюцца з ускладзенымі на іх абавязкамі.
Узгаданым дакументам лепшыя супрацоўнікі заахвочаны грашовымі прэміямі. Павіншаваць адзначаных у загадзе браслаўскіх выратавальнікаў прыязджаў начальнік установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» палкоўнік унутранай службы Васіль Чэкан.
За праяўленыя мужнасць і гераізм пры выкананні службовага доўгу грашовыя прэміі атрымалі:
— Іван Бялусь — начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці (ПАВЧ) №1;
— Міхаіл Лабуць — камандзір аддзялення ПАВЧ №1;
— Віталь Лапко — вадзіцель ПАВЧ №1;
— Уладзімір Гродзь — вадзіцель ПАВЧ №1;
— Аляксей Лях — старшы пажарны ПАВЧ №1;
— Руслан Дземідовіч — старшы пажарны ПАВЧ №1;
— Віталь Вайткевіч — камандзір аддзялення ПАВЧ №1;
— Сяргей Лябік — камандзір аддзялення паста №15;
— Віктар Цяцера — вадзіцель ПАВЧ №1;
— Сяргей Максімовіч — вадзіцель ПАВЧ №1;
— Ігар Лясніцкі — вадзіцель ПАВЧ №1;
— Уладзімір Кулікоў — вадзіцель паста №13;
Іван Машара, намеснік начальніка Браслаўскага аддзялення МНС.