Першымі на сустрэчу прыехалі ў Браслаў маладыя вернікі. Больш за ўсё іх было з Віцебскай дыяцэзіі. Але не толькі яны. Умацаваць веру, вырасці духоўна завіталі і прадстаўнікі больш далёкіх парафій, якія ўжо не раз у складзе пілігрымаў наведвалі санктуарый і не адчувалі сябе тут гасцямі. Гродзенскія юнакі і дзяўчаты, напрыклад, актыўна дапамагалі арганізатарам свята праводзіць розныя мерапрыемствы.
15 і 16 жніўня хлопцы і дзяўчаты, якіх прыехала на сустрэчу каля 300 чалавек, паглыблялі і ўмацоўвалі сваю веру ў малітвах, на канферэнцыях, у дыспутах. Прызнаюся, я пазайздросціла ім, той магчымасці, якую маюць яны для духоўнага развіцця і якой было пазбаўлена маё пакаленне. Калі многа гадоў таму назад тагачасны пробашч парафіі ксёндз Лешэк Вітвіцкі сказаў мне, што мала верыць у Бога, трэба расці і развівацца ў веры, глыбіні гэтых слоў не ўсвядоміла адразу. Спатрэбіўся час, каб паглядзець на сваё жыццё іншымі вачамі, зразумець неабходнасць часцей узнімаць погляд ад зямлі да неба, выхоўваць у сабе міласэрнасць. У сучаснага пакалення з дзяцінства ёсць настаўнікі, якія дапамагаюць бачыць і ацэньваць свае і чужыя ўчынкі, зыходзячы з вучэння Хрыста, Божых запаведзяў. Адной з такіх крыніц фарміравання і выхавання іх свядомасці
і з’яўляюцца сустрэчы моладзі, якія рэгулярна праходзяць у браслаўскім касцёле.
Такія мае разважанні пацвердзілі Павел з Гродна, Лёша з Пастаў, Дзмітрый з Шаркаўшчыны, Юля з Оршы, якія ідуць па дарозе духоўнага станаўлення не адзін год. Разам з іншымі аднагодкамі яны спалучалі ў Браславе духоўныя практыкаванні з прыемным адпачынкам, часткай якога былі выступленні польскага ансамбля “Рэха святой песні”. Дарэчы, не толькі ён сваімі спевамі ўпрыгожыў святочныя дні. Ва ўрачыстасцях бралі ўдзел галоўны арганіст Мінскага кафедральнага сабора Уладзімір Неўдах, парафіяльны хор “Залатая горка” з Мінска пад кіраўніцтвам Святланы Шэйпы, якія разам сваімі спевамі надалі асаблівую ўзнёсласць святым месам.
Галоўныя ж падзеі свята разгарнуліся ў суботу, 17 жніўня. У гэты дзень на свята ўшанавання Маці Божай Браслаўскай прыбылі рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, якія браслаўчане і іх госці сустрэлі з вялікай пашанай. Устаноўленыя на алтары-караблі, яны знаходзіліся там на працягу св. імшы, у якой бралі ўдзел шматлікія кансакраваныя і свецкія асобы. Усе разам, высокія госці і простыя людзі, узнеслі малітву да Пана Бога
і Яго Найсвяцейшай Маці. Так прадстаўленая ў тысячах абразоў, адзін з якіх знаходзіцца і на нашай зямлі, Маці Божая сабрала ля свайго прастола людзей, якія ідуць па жыцці з верай, надзеяй і любоўю.
Па заканчэнні свята адміністратар дыяцэзіі Францішак Кісель і ксёндз пробашч Антоні Земба падзякавалі за ўдзел ва ўрачыстасцях шаноўным гасцям, кіраўнікам мясцовай улады і ўсім тым, хто дачыніўся да падрыхтоўкі і правядзення свята, прыйшоў на яго, каб ушанаваць Маці Божую Браслаўскую – апякунку нашага краю.
Тамара Пашкевіч.
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…