Categories: Главное

У аўтаматызаваным рэжыме

Поўная рэканструкцыя Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння — пачаліся пуска-наладачныя работы. І першае малако сорту экстра 24 ліпеня паступіла на сыравыраб, дзе на працягу некалькіх гадзін праходзіла варка сыру. Затым сырнае зерне накіравалася па лінейнай стужцы на фармуючую калону, дзе сырная маса набыла акруглую форму, прайшла праз прэс, электроннае ўзважванне і выйшла на разгрузку ў салільнае аддзяленне на пасолку.
Праз 2 дні свежазвараны сыр сустрэне камера даспявання, там у залежнасці ад віду цвёрдага ці паўцвёрдага сыру ён будзе даспяваць ад 15 да 60 сутак. А пробная яго партыя разлічана на 20 сутак, пасля чаго атрыманая прадукцыя пройдзе даследаванне, перш за ўсё на адпаведнасць санітарна-гігіенічным патрабаванням.
Усе тэхналагічныя працэсы зманціраванай сыраварнай лініі іспанскай фірмы “Fibosa” адбываюцца ў аўтаматызаваным рэжыме. Асаблівасць яе таксама ў наяўнасці тунэлю сушкі сыру, металадэтактару (выпадковая, напрыклад, трубка не прамільгне незаўважанай), аўтаматызаванай сістэмы абгорткі прадукцыі. Праектная магутнасць лініі — 10 т цвёрдых і паўцвёрдых гатункаў сыроў у суткі.
Хочацца пажадаць мясцовым сыраварам удачы падчас пуска-наладачных работ, каб браслаўчане і не толькі яны змаглі хутчэй паспрабаваць асаблівы смак новага прадукту пад гандлёвай маркай “Аляксандраўскія сыры”.
Казімір Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago