Хроніка здарэнняў

Человек и закон

• У Браслаўскі РАУС з заявай звярнулася жыхарка агр.Слабодка. Жанчына прасіла стражаў парадку наказаць жыхара гэтага ж населенага пункта. Мужчына, які пэўны час жыў разам з ёй у адным доме, дрэнна адносіўся да гаспадыні і часта яе біў.
• Па дапамогу ў міліцыю звярнуўся работнік ААТ “Бярозавы край”. Мужчына паведаміў, што невядомы ўлез у яго дом і ўкраў адтуль 950 000 рублёў і 100 долараў ЗША. Хутка злодзея затрымалі, ім аказаўся работнік гэтай жа гаспадаркі.
• Ахвярай злодзея стаў і жыхар г. Браслава. Днём ён каля хаты пакінуў незачыненай сваю машыну. Калі ж вярнуўся, заўважыў, што з аўто прапалі магнітола і навігатар на суму 936 320 руб. Гаспадару транспартнага сродку пашанцавала, злодзея хутка затрымалі. Ім аказаўся раней судзімы браслаўчанін, у яго і знайшлі ўкрадзеныя рэчы.
• У Браслаўскі РАУС звярнуўся егер НП “Браслаўскія азёры”. Мужчына паведаміў, што недалёка ад в. Бучаны ён знайшоў тушу незаконна здабытай казулі з агнястрэльным раненнем. Такім чынам прыродаахоўнай арганізацыі быў нанесены ўрон на 6 000 000 руб. Пазней стала вядома, што гэта зрабілі два жыхары г. Паставы.
Па ўсіх пералічаных фактах распачаты крымінальныя справы.
Па зводках РАУС.