Хроніка здарэнняў

Человек и закон

• Ніяк не могуць запомніць некаторыя асобы, што кіраваць аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення нельга. Гэта датычыцца і аднаго непрацуючага жыхара раёна. У верасні мінулага года ён ужо трапіў у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ за такое парушэнне. І вось у студзені мужчыну зноў затрымалі, і зноў ён быў п’яны за рулём.
• Тая ж гісторыя адбылася і з непрацуючым мінчанінам. У жніўні ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, калі ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў машынай. Нядаўна ён зноў папаўся, калі п’яны рассякаў на машыне па вёсцы Богіна. Толькі зараз яго чакае іншае пакаранне.
• Супрацоўнікі Браслаўскага РАУС нядаўна спынілі распаўсюджванне відэаролікаў парнаграфічнага характару на агульнадасягальным уліковым запісе на сайце “VK.com”. Падчас праверкі яны высветлілі, што з мэтай распаўсюджвання і рэкламавання відэаролікі на сайт загрузіў жыхар Браслаўскага раёна.
• З заявай у міліцыю звярнуўся жыхар в. Замошша. Мужчына паведаміў, што ноччу невядомы зламаў замок і ўлез у яго кватэру, адкуль украў каля 870 000 рублёў.
• У Браслаўскую ЦРБ па медыцынскую дапамогу звярнуўся жыхар г.п. Відзы. Мужчына, не маючы права на кіраванне аўтамабілем, усё ж такі сеў за руль. Але па дарозе не справіўся і перакуліўся. Такая вандроўка скончылася для яго лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі.
Па ўсіх пералічаных фактах, акрамя апошняга, распачаты крымінальныя справы.
Па зводках РАУС.