Хроніка здарэнняў

Человек и закон

• Хваля крадзяжоў пракацілася ў апошні час у раёне. Так, з заявай у Браслаўскі РАУС звярнуўся жыхар агр. Друя. Мужчына паведаміў, што раніцай развёз да месца працы работнікаў ААТ “Друйскі”, дзе і сам працуе, а потым пакінуў на пэўны час службовую машыну каля свайго дома. Калі вярнуўся, выявіў, што з аўтамабіля ўкрадзены бензапіла і набор інструментаў агульным коштам 2 500 000 рублёў.
• Крадзеж заўважыў і браслаўчанін, работнік ПМК-42. Пра гэта ён паведаміў у міліцыю. Высветлілася, што невядомы ўкраў з крана, размешчанага на тэрыторыі ЖБК №9 г. Браслава, кранавыя стропы коштам 1 482 400 рублёў. Хутка знайшлі і злачынцаў. Імі аказаліся два браслаўчаніны, у якіх і знайшлі стропы.
• І яшчэ адзін крадзеж на тэрыторыі раёна. З заявай у Браслаўскі РАУС звярнулася пенсіянерка з г. Браслава. Жанчына паведаміла, што невядомы ўлез у дом яе маці ў агр. Друя, пакуль жанчыны не было дома. Зламыснік вынес прадукты харчавання і рэчы на суму больш за 1 200 000 рублёў.
Па ўсіх пералічаных фактах распачаты крымінальныя справы.
Па зводках РАУС.