Віншуем з прафесійным святам

Главное

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і выратавальнай станцыі, прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём выратавальніка!
Тэхнагенным катастрофам і стыхійным бедствам, што раз-пораз здараюцца ў сучасным свеце, заўжды супрацьстаяць выратавальнікі, якія вылучаюцца найвышэйшым прафесіяналізмам, вопытам, цвёрдай дысцыплінай і ўменнем знаходзіць выхад з самых складаных, часам экстрэмальных сітуацый. Вельмі часта вы аказваецеся ў зоне рызыкі, сутыкаецеся з людскімі трагедыямі і пры гэтым захоўваеце ў сабе здольнасць суперажываць. Для ўсіх вас смеласць, доблесць, адвага не проста словы, а якасці, без якіх выратавальніку не абысціся нават сёння з улікам сучасных тэхнічных сродкаў. Сваёй працай і адказнасцю вы заслужылі аўтарытэт і шчырую павагу жыхароў раёна.
Прыміце самыя цёплыя словы ўдзячнасці за самаадданую працу, чалавечнасць і гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу. Упэўнены, што і надалей вы будзеце годна несці службу, захоўваючы вернасць доўгу і прымнажаючы лепшыя традыцыі.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця, удачы, мужнасці і міласэрнасці, дабрабыту вам і вашым сем’ям. Няхай жыццёвыя абставіны як мага радзей выпрабоўваюць вас на трываласць.

Сяргей Шматаў,
старшыня райвыканкама.

Ніна Пучынская,
старшыня
райсавета.