Гэта цырымонія доўжылася два дні і два дні старэйшыя выхаванцы школы дэманстравалі першакласнікам чаго змаглі дабіцца за некалькі гадоў навучання ў школе.
Потым былі выступленні педагогаў і юных артыстаў у райбальніцы, з калектывам якой школу мастайцтваў звязвае даўняя дружба. Таленавітых дарослых і дзяцей медыкі запрашаюць на свае ўрачыстасці ўжо не адзін год запар. Сёлета гэта зрабілі і работнікі аўтапарка № 18. У дзень прафесіянальнага свята калектыў ДШМ парадаваў і іх выступленнем сваіх лепшых выхаванцаў, сярод якіх былі і дзеці транспартнікаў Сцяпан і Міхаіл Александровічы, Аляксей і Руслан Сергуны, Каця Дзямідка.
А днямі юныя артысты выступілі на хлебазаводзе, калектыў якога таксама адзначаў прафесіянальнае свята.
Выканаўчаму майстэрству выхаванцы школы мастацтваў вучацца і ў прафесіяналаў. Каб яны з ранніх гадоў мелі арыенцір вышынь прафесіяналізму, педагогі даволі часта арганізуюць ім сустрэчы з вядомымі выканаўцамі. Толькі ў апошнія месяцы дзеці з’ездзілі ў Наваполацк, дзе паслухалі скрыпічны канцэрт студэнтаў Беларускай акадэміі мастацтваў, пазнаёміліся з творамі кампазітараў, пачынаючы з ХУ111 стагоддзя і заканчваючы сучаснымі.
Піяністам была дадзена магчымасць пазнаёміцца з творчасцю і выканаўчым майстэрствам прафесара Беларускай акадэміі мастацтваў Ігара Алоўнікава, а цымбалісты сталі слухачамі канцэрта музыкантаў Мінскай дзяржаўнай філармоніі.
Апошняя сустрэча з высокім мастацтвам адбылася літаральна днямі. Група навучэнцаў ДШМ наведала тэатр оперы і балета, дзе паглядзілі пастаноўку балета Рымскага-Корсакава “Шахіразада” і оперу “Кашчэй Бессмяротны”.
Тамара Пашкевіч.
За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…
Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…
"Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…
В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…
Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…
В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…