Categories: Новости

Весткі з бібліятэкі

На шляху да прафесійнага самавызначэння
Кожнаму з нас жыццё дорыць бясцэнны падарунак – маладосць. Гэта час, калі высокія імкненні, любыя мары здаюцца дасягальнымі, сілы – бясконцымі. Маладосць – гэта пара, калі трэба выбіраць жыццёвы шлях і прафесію.
Работнікі цэнтральнай бібліятэкі ў рамках праекта “Праз бібліятэку – да прафесіі” вырашылі арганізаваць аматарскі клуб для падлеткаў “Арыенцір” з мэтай фарміравання ў моладзі прафесійнага самавызначэння адпаведна пажаданням, здольнасцям, індывідуальным асаблівасцям. Першае пасяджэнне клуба было прысвечана тэме “Знаёмімся з прафесіямі – фармацэўта, урача”.
На сустрэчу былі запрошаны ўрач лячэбнай фізічнай культуры Браслаўскай ЦРБ Аксана Радзько і правізар, загадчыца цэнтральнай аптэкі раёна Аліна Вайцяхоўская.
Яны расказалі пра спецыфіку сваёй работы, прафесійных якасцях, якімі павінен валодаць прадстаўнік іх прафесіі, чаму яны вырашылі звязаць сваё жыццё з медыцынай, і дзе можна атрымаць медыцынскую адукацыю.
Сустрэча праходзіла ў форме дыялога. Падлеткі з цікаўнасцю слухалі гасцей, задавалі пытанні.
Для школьнікаў работнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “У свеце медыцынскіх прафесій”, дзе была прадстаўлена медыцынская літаратура. Напрыканцы ўдзельнікі клуба ў падарунак атрымалі інфармацыйны буклет, прысвечаны тэме мерапрыемства.

Вяртаючыся да вытокаў
Члены аматарскага клуба “Сустрэча”, які існуе пры цэнтральнай бібліятэцы вось ужо больш за 10 гадоў, рэгулярна збіраюцца ў сценах гасціннай установы культуры.
Восень – багатая пара года не толькі на маляўнічыя фарбы, але і на рэлігійна-народныя святы. Таму работнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі вырашылі прысвяціць адну са сваіх традыцыйных сустрэч размове пра галоўныя восеньскія святы беларусаў – Багач, Пакровы, Узвіжанне, Дзяды. Запрасілі ўдзельнікаў клуба “Сустрэча” на своеасаблівы фальклорны серпанцін “Народныя святы і абрады беларусаў”. Галоўным упрыгожваннем мерапрыемства, безумоўна, стала тэатралізаванае міні-прадстаўленне “Восеньскі кірмаш”. Гучалі жарты, гумарыстычныя вершы, загадкі пра восень. Акрамя гэтага, прысутныя даведаліся, як раней, у даўніну, святкавалі галоўнае свята восені – Багач, традыцыі якога цяпер забытыя. Успомнілі пра народныя прыкметы Пакроваў. Нагадалі памінальныя правілы Дзядоў. Кожны пачуў для сябе нешта новае, незвычайнае, падзяліўся сямейнымі асаблівасцямі святкавання. Сустрэча падаравала ўсім цудоўны настрой падчас сяброўскай размовы за кубачкам смачнай гарбаты.
Рыма Навіцкая, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБС.
Фота.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

4 часа ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

8 часов ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

9 часов ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

9 часов ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

10 часов ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

10 часов ago