Акцыя «Пазбавім разам сям’ю ад насілля» пройдзе ў Браславе

Главное

За апошнія гады ў нашай краіне расце колькасць людзей, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці, і прапарцыянальна гэтаму павялічваецца колькасць сямейных праблем, звязаных з гэтай заганай. На кожнага хранічнага алкаголіка прыпадае некалькі людзей, якія жывуць з ім побач, і, адпаведна, зведваюць ад гэтага праблемы. Гэта дзеці, муж ці жонка, суседзі.
У сферы сямейна-бытавых адносін учыняецца кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Злоўжыванне алкаголем і звязаны з ім сямейны разлад наносяць непапраўную шкоду інстытуту сям’і, суседскім адно-сінам, не даюць магчымасці паўнацэнна развівацца дзецям і ў канчатковым выніку нярэдка заканчваюцца трагедыяй.
Насіллем у сям’і прызнаюцца любыя наўмысныя дзеянні фізічнай, сексуальнай, псіхалагічнай ці эканамічнай накіраванасці аднаго члена сям’і ў адносінах да другога. У сувязі з гэтым Віцебскі абласны выканаўчы камітэт выступіў ініцыятарам правядзення прафілактычнай акцыі “Агульнымі намаганнямі спынім насілле!”, мэта якой – прафілактыка правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, асабліва, якія ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап’янення ў сферы сямейна-бытавых адносін.
Акцыя праводзіцца з 1 па 31 кастрычніка і ўключае не толькі растлумачальную і прафілактычную работу, але і актыўнае правядзенне лячэбных антыалкагольных мерапрыемстваў.
На працягу месяца супрацоўнікі РАУС сумесна з урачом псіхіятрам-нарколагам адбіраюць для бясплатнага амбулаторнага ці стацыянарнага лячэння асоб, якія злоўжываюць спіртным і схільныя да асацыяльных паводзін.
Акрамя таго, у кастрычніку дазволена на льготнай ці бязвыплатнай аснове прайсці кадзіраванне бацькам шмат-дзетных сямей, асобам, абавязаным плаціць па Дэкрэце №18 за выхаванне дзяцей у дзяржаўных установах, непрацуючым пенсіянерам і інвалідам 1, 2 груп, якія не маюць супрацьпаказанняў.
Нагадаю, што від і аб’ём лячэння кожнаму пацыенту з алкагольнай залежнасцю вызначае толькі ўрач псіхіятр-нарколаг і назначае індывідуальна пасля агляду.
Абследаванне і лячэнне праводзіцца па добраахвотнай зго-дзе пацыента. Пры яго адмове ад лячэння і ў выпадку, калі чалавек ў стане алкагольнага ап’янення ўчыніць правапарушэнне, супрацоўнікі РАУС маюць права прымусова накіраваць яго ў лячэбна-працоўны прафілакторый на тэрмін не менш за год.

Святлана Аляксеева,
урач псіхіятр-нарколаг ЦРБ.