Categories: Новости

Браслаўскі прэзідыум райсавета абмеркаваў пытанні па захаванні гістарычнай спадчыны

На апошнім пасяджэнні прэзідыума райсавета разглядалася пытанне аб праводзімай у раёне рабоце ў гэтым накірунку. Як у вобласці, так і ў раёне прыняты адпаведныя праграмы на 2012—2015 гг., распрацаваны і зацверджаны планы мерапрыемстваў, якія накіраваны на стварэнне банка даных каштоўнасцей, абследаванне аб’ектаў гісторыі і культуры і занясенне іх у дзяржаўны спіс і г.д.
З больш падрабязнай інфармацыяй запрошаных на пасяджэнне прэзідыума пазнаёміла начальнік аддзела культуры Галіна Караткова. Яна, у прыватнасці, зазначыла, што ў дзяржаўны спіс уключаны 48 матэрыяльных нерухомых помнікаў Браслаўскага раёна, сярод якіх 18 – архітэктурных, у асноўным гэта храмы, былыя сядзібы, 23 – археалагічныя (курганныя пахаванні, гарадзішчы, замчышчы), 7 гістарычных (брацкія магілы). З іх 4 аб’екты – ансамбль былога манастыра бернардзінцаў у Друі, касцёл “Сэрца Ісуса. Уваходныя дзверы” ў Слабодцы, 2 комплексы былых сядзіб у Опсе і Відзах-Лаўчынскіх — маюць рэспубліканскае значэнне, астатнія – рэгіянальнае. Цяпер ва ўстаноўленым законам парадку падрыхтаваны неабходныя дакументы для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці яшчэ тром значным аб’ектам – касцёлу Нараджэння Божай Маці, Свята-Успенскай царкве і Барысаву каменю.
Па словах Галіны Каратковай, са студзеня бягучага года ў штат раённага аб’яднання музеяў уведзена стаўка навуковага супрацоўніка, у абавязкі якога ўваходзяць усе пытанні, звязаныя з аховай помнікаў гісторыі і культуры. Для актывізацыі гэтай работы на пасяджэнні райвыканкама сфарміраваны таксама каардынацыйны савет.
На ўсе гісторыка-культурныя помнікі зроблены ўліковыя дакументы, у якіх апісваецца іх гісторыя, месца размяшчэння, сучасны стан і каштоўнасць, указана інфармацыя пра ўласніка. На жаль, як канстатавала Г. Караткова, праблемы ўзнікаюць па вызначэнні ўласнікаў некаторых аб’ектаў археалогіі. Цяпер рыхтуецца ў райвыканкам пісьмо з просьбай аб іх перадачы ў веданне сельсаветаў.
Не ўсюды на аб’ектах устаноўлены ахоўныя дошкі, існуе праблема і з іх захаванасцю, асабліва на гарадзішчах, курганных пахаваннях, бо яны размешчаны за межамі населеных пунктаў і нярэдка служаць лёгкай здабычай для “чорных капальнікаў”.
Галіна Караткова расказала, што многія з уладальнікаў па-сапраўднаму клапоцяцца пра давераныя ім дзяржавай гісторыка-культурныя каштоўнасці. Гэта рэлігійныя абшчыны ў Слабодцы на чале з ксяндзом-пробашчам С. Сурыновічам, у Відзах (ксёндз-пробашч А. Пяхота), рэлігійная арганізацыя Свята-Панцеляймонаўскага жаночага манастыра на чале з матушкай Л. Маёравай, кіраўнікі ўсіх сельвыканкамаў, установы адукацыі раёна.
— Праўда, разам са станоўчымі прыкладамі ёсць і шэраг негатыўных момантаў, — канстатавала Галіна Караткова. – У паўразбураным становішчы знаходзяцца сядзібна-паркавыя комплексы ў Опсе і Відзах-Лаўчынскіх. Неабходнасць фінансавых сродкаў тармозіць і працэс завяршэння работ па аднаўленні ансамбля былога манастыра бернардзінцаў у Друі. Патрэбны ўкладанні і на рамонт Петрапаўлаўскай царквы ў Дрысвятах.

Зінаіда Палулех.
Фота Гальляша Сялявы (востраў, дзе колісь знаходзіўся замак Сапегаў).

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

7 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

7 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

8 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

8 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

11 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

11 часов ago