В браславском районе выросло количество браков (интервью)

Новости

Самай гарачай парой для работнікаў ЗАГСа лічацца лета і восень. Менавіта ў гэты час большасць маладых пар жадаюць зарэгістраваць шлюб.  Садзейнічаюць такой тэндэнцыі шматлікія аспекты: магчымасць абвянчацца, непаўторная   фотасесія, добрыя ўмовы надвор’я і іншае. Якая сітуацыя склалася у нашым раёне сёлета, я даведалася падчас гутаркі з загадчыцай Браслаўскага ЗАГСа Галінай Юрэнка.

Галіна Яўгеньеўна, скажыце калі ласка, колькі шлюбаў зарэгістравана на цяперашні час?

– На сённяшні дзень у нас зарэгістравана 178 шлюбаў, каля 20 заяў яшчэ пададзена. У параўнанні з мінулымі гадамі (2009 – 115 маладых Приезжайте отдохнуть на Браславские озерапар, 2010 – 117), гэта лічба вырасла намнога.

Паколькі намецілася станоўчая тэндэнцыя да павелічэння колькасці шлюбаў, ці заўсёды паспяваеце правесці ўрачыстасць у выхадныя дні?

–  Здараецца, даводзіц-ца рэгістраваць маладыя пары нават у чацвер. Мы ідзём насустрач кожнаму.

Магчыма, былі за-ключаны шлюбы з замежнымі грамадзянамі.

– Іх зарэгістравана 14. У прыватнасці, гэта грама-дзяне Расіі, Літвы і Латвіі.

Ці адбываліся ў вас рэгістрацыі па-за межамі будынка ЗАГСа?

– Так, у нас была такая практыка: праводзілі цырымонію на беразе возера і ў Доме рамёстваў. Аднак трэба сказаць, што ў сваёй большасці перавагу аддаюць традыцыйнай форме ўступлення ў шлюб. У нейкай ступені гэтаму садзейнічае нядаўна праведзены рамонт нашага будынка.

На маю думку, урачыстасць павінна праходзіць у афіцыйнай абстаноўцы, каб маладыя людзі ўсведамлялі, які адказны крок яны робяць у сваім жыцці. Тады колькасць шчаслівых сямей будзе з кожным годам расці.

Дзякую за гутарку.

Таццяна Прашкевіч.