История о жизни депутата

Новости
 На ціхай вулачцы немнагалюднай вёскі Рымуці ў цяні дрэў стаіць хата, дзе жыве сціплы, але вядомы на ўсю акругу чалавек – Іван Мацвеевіч Папкоў. Усё яго жыццё прайшло ў гэтых мясцінах, ён ніколі не рваўся пакінуць сваю малую радзіму і паехаць шукаць лепшай долі – сапраўды, дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся. Вядомы трактарыст, кавалер ордУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеэна Леніна, дэпутат раённага Савета… Імя гэтага чалавека назаўсёды ўпісана ў гісторыю працоўнай Браслаўшчыны, а яго дасягненні і зараз успамінаюць работнікі калгаса.Нарадзіўся Іван Мацвеевіч у простай сялянскай сям’і, дзе бацькі з дзяцінства навучылі траіх  малых не толькі  працаваць, бо трэба было апрацаваць 25 га зямлі, управіцца па хатняй гаспадарцы, але і  быць добрымі, годнымі і справядлівымі людзьмі. Скончыў ён  толькі чатыры класы школы: не было магчымасці вучыцца. Сам навучыўся кіраваць трактарам і здаў на правы. Іван Мацвеевіч з хваляваннем  успамінае тое імгненне, калі першы раз сеў за руль трактара і вочы заблішчэлі… Пытанне, куды падацца далей, нават не паўставала, адразу пасля арміі пайшоў у калгас “Маяк”. Гаворыць, што многія сябры ехалі на цаліну, звалі і яго. Спачатку было такое жаданне ў Івана Мацвеевіча, але, паразважаўшы, вырашыў застацца на радзіме, у сваім калгасе, і не пашкадаваў.– Як пачаў сваю працоўную дзейнасць у 1955 го-дзе, так і да самага выхаду на заслужаны адпачынак працаваў з запалам у сэрцы. Не ведаю, адкуль столькі і сіл было: цэлы дзень на трактары, у спёку і дождж. А ўжо колькі тэхнікі прайшло праз мае рукі – трактары, камбайны, малацілкі. Калі што і сапсуецца, дык з цярпеннем правіў, стараўся, каб тэхніка праслужыла даўжэй. Гэта зараз гавораць, што ў калгасе дрэнна. А мы ў свой час не ў такіх умовах рабілі. Першы мой трактар, на якім я 10 гадоў адпрацаваў, увогуле быў без кабіны. І вось так цэлы дзень, ад усходу за захаду, – успамінае Іван Мацвеевіч.Гады ішлі, развіваўся калгас, мянялася тэхніка, а імя Івана Папкова па-ранейшаму было сярод лепшых работнікаў. За працоўны шлях у “Маяку” змяніліся чатыры кіраўнікі, але кожны з іх сказаў бы зараз пра яго толькі самае лепшае. Як успамінае Іван Мацвеевіч, часам выклікае кіраўнік да сябе, і ён думае, што такога нарабіў, а той раіцца, як лепш пасадзіць ці сабраць ураджай. Хто ж, як не лепшы бульбавод, можа гэта ведаць.Працоўныя заслугі не засталіся незаўважанымі і ў раёне. Неаднаразова Іван Мацвеевіч атрымліваў ганаровыя граматы, па-дзячныя лісты, станавіўся  пераможцам спаборніцтваў рознага ўзроўню.  Ён адзін з нямногіх, хто атрымаў ордэн Леніна – вышэйшую ўзнагароду СССР лепшым работнікам. І атрымаў ён яе па праву, сваёй складанай, добрасумленнай працай на палетках. Пяць гадоў Іван Мацвеевіч быў дэпутатам раённага Савета. Прызнаецца, што спачатку было страшна пачынаць новую для сябе справу – дэпутацтва, але потым па-знаёміўся са справамі, людзьмі, а так як ад складанай працы ніколі не адказваўся, то і на гэтай пасадзе добра сябе зарэкамендаваў.

Разам з жонкай выгадаваў чатырох годных сыноў і дачку, а зараз ужо радуюць унукі і праўнукі. Амаль 40 гадоў аддаў Іван Мацвеевіч сваёй справе, і хоць часам было вельмі складана, але ён усё вытрымаў і зараз бадзёра глядзіць на жыццё, з’яўляючыся прыкладам для маладога пакалення.

Таццяна Пятушка.