Дагавор дарэння

Спрашивайте-отвечаем
Хачу падарыць дачцэ кватэру, але з умовай, што буду жыць у ёй да смерці. Ці можна гэта  адлюстраваць у дагаворы, і якія яшчэ правы магу захаваць за сабойЯдвіга П.У адпаведнасці з заканадаўствам прУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеы складанні праекта дагавора адчужэння жылога памяшкання натарыус у абавязковым парадку ўдакладняе  ў бакоў здзелкі ўмовы пра захаванне права карыстання  жылым памяшканнем  асобамі, якія мелі на гэта права да засведчання разглядаемай здзелкі. Бо адсутнасць у дагаворы такой умовы дае права новаму ўласніку патрабаваць высялення старых гаспадароў без прадастаўлення іншага жылога памяшкання. (ч.4 арт. 123 Жыллёвага кодэкса).

Акрамя таго, заканадаўствам прадугледжана права  адмяніць дарэнне ў выпадку, калі дарыцель перажыве адоранага (п.3 арт. 549 Грамадзянскага кодэкса). Але і гэта права дапускаецца пры ўмове, калі яно таксама абумоўлена  дагаворам.

Зінаіда Стацэвіч, загадчыца натарыяльнай канторы.