Старшыня Браслаўскай раённай арганізацыі ветэранаў Вера Сяліцкая ўзнагароджана Ганаровай граматай аблсавета

Люди

За значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху, актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні маладога пакалення, грамадскім жыцці Браслаўскага раёна і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння Віцебскі абласны Савет дэпутатаў адзначыў Ганаровай граматай Веру Сяліцкую, пенсіянера, ветэрана працы, старшыню Браслаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Заслужаную ўзнагароду В. Сяліцкая атрымала з рук старшыні райвыканкама Вячаслава Грышчанкі ў прысутнасці актыву раёна на чарговай сесіі райсавета. ■