Старшыня СВК «Маяк Браслаўскі» Рамуальд Шукель атрымаў адразу дзве ўзнагароды ад ФПБ Беларусі

Люди

За значны ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства і аграпрамысловага комплексу краіны, стварэнне належных умоў працы для работнікаў комплексу старшыня СВК «Маяк Браслаўскі» Рамуальд Шукель адзначаны «Знакам пашаны» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Граматай прэзідыума савета ФПБ.

Заслужаныя ўзнагароды яму ўручыў старшыня Віцебскага абласнога прафаб’яднання Юрый Дзеркач падчас рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі прафсаюзаў Пскоўскай, Наўгародскай і Смаленскай абласцей. ■

 

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.