Начальнікам фінансавага аддзела Браслаўскага райвыканкама назначана Таццяна Цітовіч

Люди

У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і галоўным фінансавым упраўленнем Віцебскага аблвыканкама на пасаду начальніка фінансавага аддзела райвыканкама назначана Таццяна Мікалаеўна Цітовіч.

Т. Цітовіч нарадзілася ў 1980 годзе ў горадзе Браславе. Скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.

Працавала машыністкай, бухгалтарам, працяглы час займала розныя пасады ў арганізацыях сферы страхавання. З 2017 года дзейнасць Таццяны Мікалаеўны звязана з фінаддзелам Браслаўскага райвыканкама, дзе апошні час яна была галоўным спецыялістам сектара планавання і выканання бюджэту. ■

 

Фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.