Чатыры металічныя падстаўкі для кветак ад ВУ «Браслаўгаз» упрыгожылі Браслаў

Строительство. ЖКХ. Благоустройство

Вытворчая тэрыторыя ВУ «Браслаўгаз» заўжды прываблівае позірк прахожых узорным парадкам і дагледжанасцю, адметнасцю стылю ландшафтнай зоны. Неаднаразова філіял заслужана трапляў у лік прызёраў абласнога агляду-конкурсу вытворчых баз сярод філіялаў УП «Віцебскаблгаз». Таксама супрацоўнікі газавай гаспадаркі пастаянна падтрымліваюць чысціню, парадак на грамадскай тэрыторыі, замацаванай за філіялам у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама. Так, нядаўна зялёны газон на вул. Юбілейнай каля пешаходнай дарожкі ўпрыгожылі чатыры металічныя канструкцыі арыгінальнай формы – падстаўкі для кветак. У вольны ад работы час з падручных матэрыялаў іх па-майстэрску выканала брыгада па мантажы газабалонных установак і будаўніцтве ўнутраных сетак для прыроднага газу ў складзе вадзіцеля Віктара Бураля і электрагазазваршчыка Леаніда Лабэцкага. ■

Казімір ПЯТУШКА