Клумба в центре Браслава признана самой красивой в рамках конкурса на лучшее благоустройство

Строительство. ЖКХ. Благоустройство

Сёлета клумба на цэнтральнай плошчы Браслава набыла новы выгляд. Газаэлектразваршчык «Браслаў-камунальніка» Валерый Мілевіч стварыў металічную канструкцыю ў выглядзе фантана з 12-ю вазонамі для кветак, кожны з якіх падсвечваецца лямпай на сонечных батарэях. Канструкцыю размясцілі ў цэнтры круглай фігуры, вакол яе пасыпалі пафарбаванай блакітнай фарбай шчапой, якая нагадвае адметнасць нашага воднага краю. Серабрыстыя цынерарыі ў акантоўцы падобныя на хвалі, унутры кампазіцыі разнастайныя ўзоры прадстаўлены кветкамі чырвонай і жоўтай бягоніі. Петуніі ў вазонах насычаюць клумбу разнастайнасцю колераў.

Даглядае яе і больш за 10 грамадскіх месц у Браславе і яго наваколлі кветкавод Алена Малахоўская. Менавіта яна адказвае за тое, каб высаджаныя вясной кветкі прываблівалі позірк прахожых да позняй восені. ■