Нягледзячы на восень. Браслаўскія аграрыі працягваюць корманарыхтоўку

Деньги
У шэрагу восеньскіх работ для аграрыяў Браслаўшчыны нарыхтоўка кармоў усё яшчэ актуальнае пытанне. Зусім хутка жывёла вернецца з пашы і запатрабуе асаблівай увагі. Тым часам збалансаванае, каларыйнае харчаванне — галоўнае, што патрэбна для высокай прадукцыйнасці кароў і росту цялят.

Сёлета хлебаробам раёна ўжо ўдалося нарыхтаваць дастатковую колькасць кармоў, каб жывёла няблага перазімавала. Хоць пакуль план выканалі толькі «Браслаўскі райаграсэрвіс» і КУСП «Браслаўскі», 87,5 % — «Слабодка-агра», больш за 70 % ад запланаванага ў «Маяку Браслаўскім» і «Мяжанах».

За дзве касавіцы сельгаспрадпрыемствы ў сярэднім скасілі травы з плошчы 16 642 га, з якіх назапасілі 31 240 тон кармавых адзінак. Улічваючы, што кукурузу пакуль убралі толькі з 30 % плошчаў (а яна дае ў гэтым годзе добрую масу), у сярэднім гаспадаркі назапасілі па 20,84 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што больш за леташні паказчык на 32 %. Найлепшы вынік у «Маяку Браслаўскім» — 29,2 ц к. адз.

Пакуль усяго аграрыі нарыхтавалі 7 332 тоны сена, 79 126 тон сенажу, у тым ліку 1 385 тон у палімерную плёнку, і 21 894 тоны сіласу. У траншэі закладзена 99 635 тон сенажу і сіласу.

Корманарыхтоўка працягваецца. ■