Даярка з СВК «Маяк Браслаўскі» стала пераможніцай абласнога спаборніцтва

Люди
Аператары машыннага даення фермы «Кумпіні» СВК «Маяк Браслаўскі» рэгулярна дабіваюцца добрых вытворчых паказчыкаў і трапляюць лік лідараў нават на абласным узроўні. На гэты раз другое месца ў абласным спаборніцтве па вытворчасці малака заняла аператар машыннага даення гэтага калектыву Ірэна Мацеша.

У лістападзе яе група дойнага статку дала ў сярэднім па 687 кг малака на кожную карову. Высокіх вынікаў у працы даярка дасягнула дзякуючы сваёй працавітасці, сумленнасці і адказнасці. Сама ж яна адзначае, што дапамагае добра наладжаны вытворчы працэс у гаспадарцы, згуртаваны і дружны калектыў, а таксама любоў да сваёй справы.

Напярэдадні навагодніх свят лідар галіновага прафсаюза Мікалай Вялічка і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Сінкевіч павіншавалі Ірэну Мацеша з працоўнай перамогай і ўручылі ёй грамату і грашовую прэмію. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.