Жывёлавод СВК «Маяк Браслаўскі» у ліку прызёраў абласнога спаборніцтва

Люди
Вера Данілава, якая працуе ў цялятніку «Опса» СВК «Маяк Браслаўскі» аператарам па дарошчванні і адкорме маладняку БРЖ, рэгулярна становіцца пераможніцай абласнога спаборніцтва па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Вось і па выніках конкурсу за сакавік сярод калег яна заняла другое месца.

Вера Мяфёдаўна гадавала групу цялят з 94 галоў ва ўзросце да 6 месяцаў. Дзякуючы карпатлівай працы жанчыны жывёла ў сярэднім за суткі прыбаўляла ў вазе па 1 120 грамаў.

Сама пераможніца кажа, што высокіх вынікаў дабіваецца дзякуючы добрай арганізацыі працы кіраўніцтва і спецыялістаў СВК, правільна падабранаму рацыёну для жывёлы. Таксама дапамагаюць калегі, якія працуюць шчыра і аддана і сваім прыкладам натхняюць да перамог. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.