Браканьера з сеткамі злавілі ў Браслаўскім раёне. За 11 рыбін яму прыйдзецца заплаціць больш за 3,5 тыс. рублёў

Главное Человек и закон

Добра вядома, што з надыходам вясны наступае перыяд нерасту большасці прэснаводных рыб і менавіта гэты час вельмі важны для насельнікаў нашых вадаёмаў.

Аднак сустракаюцца нядобрасумленныя людзі, якія не лічаць патрэбным зберагаць прыроднае багацце і бессаромна ловяць рыбу незаконным спосабам. А між тым пакаранне для такіх рызыкоўных рыбаловаў штогод становіцца больш жорсткім.

Так, у красавіку супрацоўнікі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі жыхара в. Вялікае Абаб’е, які ў забаронены час з дапамогай сеткі вылавіў 11 асобін рыбін і тым самым прычыніў урон навакольнаму асяроддзю больш за 3,5 тыс. рублёў.

У адносінах да гэтай асобы ўзбуджана крымінальная справа за незаконную рыбалку ў асабліва вялікім памеры, і следчым выбрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад ахову: да суда браканьер будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары. Цяпер мужчына павінен кампенсаваць прычынены ўрон, да таго ж яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў. ■

Аляксей АНДРЭЕЎ,

начальнік РАСК.