Неналежныя ўмовы навучання: браслаўская спартшкола пасля капрамонту не прынята ў эксплуатацыю

Главное
У выніку праверкі выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 пракуратура раёна выявіла парушэнні па забеспячэнні грамадскай бяспекі і дысцыпліны.

Так, на падставе рашэння райвыканкама быў праведзены капітальны рамонт будынка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Аднак падчас прыёмкі ўстановы ў эксплуатацыю ў 2009 г. супрацоўнікі энергаінспекцыі правялі абследаванне тэхнічнага стану электраўстаноўкі закончанага будаўніцтвам аб’екта і выявілі шэраг парушэнняў дзеючых тэхнічных нарматыўных прававых актаў. У выніку дадзенага абследавання 6 студзеня 2010 г. Глыбоцкім міжраённым аддзяленнем энергаінспекцыі быў выдадзены акт аб немагчымасці даць заключэнне пра гатоўнасць аб’екта да прыёмкі ў эксплуатацыю.

Тым не менш указаныя інспекцыяй парушэнні так і не былі ліквідаваны, акт прыёмкі аб’екта «Капітальны рамонт дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Браслаўскага раёна» да цяперашняга часу не зацверджаны рашэннем райвыканкама.

Такім чынам, доўгі час ДЮСШ не была прынята ў эксплуатацыю, а значыць, адсутнічалі належныя ўмовы бяспечнага навучання і спартыўнай падрыхтоўкі непаўналетніх, а таксама асоб, якім аказваліся платныя паслугі, патрабаванні Дырэктывы № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» не выкананы.

Па выніках праверкі адпаведнае прадстаўленне пракуратуры раёна разгледжана райвыканкамам, шэраг службовых асоб прыцягнуты да адказнасці. ■

Юрый КЕЗІК,

пракурор раёна.